Соўсь: "Раскажыце, калі ласка, як беларуская грамада ў Вялікай Брытаніі паставілася да правядзеньня Беларускага інвэстыцыйнага форуму?"
Беларусы Вялікай Брытаніі да ўсіх падзей, якія ідуць на карысьць краіны, ставяцца вельмі станоўча. З гэтага пункту гледжаньня, інвэстыцыйны форум, асноўная мэта якога – прыцягненьне капіталу ў краіну, прывабны
Соўсь: "Але ж вы раздавалі ўлёткі, у якіх расказвалася і пра зьніклых у Беларусі, і пра сытуацыю з палітвязьнямі... Дарэчы, як рэагавалі ўдзельнікі і госьці форуму на ўлёткі, якія вы раздавалі?"
Пяткевіч: "Улётка наўпрост ня тычылася самой мэты форуму -- інвэстыцыяў. Мы сыходзім з таго, што кожны мае права атрымліваць інфармацыю пра сытуацыю ў краіне ня толькі з афіцыйных прыгожых буклетаў форуму. Бо калі інвэстар прымае рашэньне, ён павінен ведаць сытуацыю ў краіне з шмат якіх бакоў. Людзі бралі ўлёткі, заходзілі ў будынак, але далей мы ня ведаем, як яны рэагавалі на тэкст гэтых улётак".
Соўсь: "Наколькі заўважнай падзеяй для Лёндану стаў беларускі інвэстыцыйны форум? Ці камэнтуецца ён у газэтах, на радыё, тэлебачаньні?
Пяткевіч: "Лёндан – такі горад, дзе такіх форумаў праходзіць шмат. Таму форум мае важнае значэньне толькі для людзей, якія ў ім удзельнічаюць. Зразумела, калі б форум праходзіў у Менску, былі б і расьцяжкі, і рэкляма. У Лёндане такога няма. Інфармацыі на тэлебачаньні і ў газэтах не было. Зразумела, шараговыя лёнданцы пра форум ня ведаюць. Ведаюць толькі тыя, хто ў ім заняты.
Бэл, як бізнэсовец, свае грошы атрымаў
Соўсь: "Сёлета ў жніўні вядомы піяршчык лорд Бэл стаў працаваць над паляпшэньнем іміджу Беларусі ў сьвеце. Ці мае гэта нейкі рэзананс ў Вялікай Брытаніі, якое стаўленьне беларускай грамады да такой місіі? Ці заўважаеце вы наступствы ягонай працы у паляпшэньні іміджу Беларусі, прынамсі ў Вялікай Брытаніі?
Пяткевіч: "Мне падаецца, што Тымаці Бэл свой інвэстыцыйны форум ўжо правёў пасьпяхова ў Беларусі і як бізнэсовец свае грошы атрымаў. Што тычыцца Вялікай Брытаніі, дык сёньня выйшаў вялікі агляд пра Беларусь у газэце Financial Times. Дагэтуль, на жаль, цікавых артыкулаў не было. Я думаю, што калі ён склаў нейкую піяр-праграму, то яна яшчэ будзе раскручвацца".
Соўсь: Скажыце, калі ласка, наколькі вялікая беларуская дыяспара ў Вялікай Брытаніі? Чым займаецца Згуртаваньне беларусаў Вялікай Брытаніі?
Брытанія мусіць накладае нейкі адбітак на людзей. Нам пашчасьціла прайсьці гэты доўгі гістарычны пэрыяд пасьля вайны безь вялікіх перашкод, безь вялікіх канфліктаў
Соўсь: "А наколькі мірна суіснуюць пяць беларускіх арганізацый? Бо даволі часта бывае, што людзі ў замежжы ня могуць выпрацаваць нейкую адзіную пазыцыю".
Пяткевіч: "Брытанія мусіць накладае нейкі адбітак на людзей. Нам пашчасьціла прайсьці гэты доўгі гістарычны пэрыяд пасьля вайны безь вялікіх перашкод, безь вялікіх канфліктаў.