Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнзін чакае падаражаньне


Урад Беларусі абмяркоўвае магчымасьць павышэньня цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку, – паведаміла агенцтву Прайм-ТАСС крыніца ў беларускіх органах кіраваньня.

“Матывацыя неабходнасьці павышэньня цэнаў на паліва адна – стратнасьць яго рэалізацыі. Ва ўмовах зьмененай каньюнктуры на нафтавым сусьветным рынку кампэнсаваць гэтую стратнасьць коштам экспарту нафтапрадуктаў не ўдаецца”, – паведаміў чыноўнік.

Паводле крыніцы, цяпер абмяркоўваецца павелічэньне цэнаў на нафтапрадукты на 10%. Супраць гэтага кроку выступаюць аграрнікі і транспартнікі. Пытаньне нядаўна абмяркоўвалася ва ўрадзе.

“Кансэнсус галіновым міністэрствам знайсьці не ўдалося, таму пытаньне будзе вынесена на разгляд прэзыдыюму Саўміну”, – паведаміў чыноўнік
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG