У сваім інтэрвію латвійскаму інфармацыйнаму агенцтву LETA Анарс Шлесэрс заявіў, што асноўнай мэтай паездкі дэлегацыі Рыскай думы ў беларускую сталіцу была інтэнсыфікацыя эканамічнага супрацоўніцтва паміж абедзьвюма сталіцамі, а таксама прыцягненьне інвэстыцый ды грузаў у рыскі порт.
Падчас перамоваў з выконваючым абавязкі старшыні Менгарвыканкаму Мікалаем Ладуцькам былі абмеркаваныя розныя варыянты для разьвіцьця беларускага грузавога тэрміналу, а таксама стварэньне сумесных прадпрыемстваў. Гэта дазволіць беларускім прадпрыемствам экспартаваць сваю прадукцыю ў ЭЗ і адпаведна Латвіі яе прадукцыю ў краіны СНД.
Паводле Шлесэрса, у той час як Латвія даволі цесна супрацоўнічае з Захадам, яе ўсходняя суседка мае недастаткова разьвітыя стасункі ў гэтым накірунку. Цесныя эканамічныя кантакты паміж Рыгай і Менскам дапамогуць Беларусі прыцягнуць новыя інвэстыцыі ў краіну.