Гандлёвая марка “Benetton” сёньня выклікае ў абхазаў непрыемныя асацыяцыі. Нядаўна гэты міжнародны гігант моды вырашыў адчыніць краму моднага адзеньня ў Сухумі. Гэтае рашэньне выклікала энэргічныя пратэсты ў Тбілісі, і “Benetton” быў вымушаны адмовіцца ад свайго намеру. А гэта, у сваю чаргу, прывяло ў шаленства абхазаў – яны ўбачылі ў гэтым знак, што і іншыя заходнія інвэстары будуць іх пазьбягаць.
Але тлумачэньня, якое даюць абхазы сваёй пазыцыі, вы не пачуеце ў Паўдзённай Асэтыі. Вось што сказаў у інтэрвію для Радыё Свабода член парлямэнту Абхазіі Батал Кабахія:
“Ва ўмовах, калі нас ніхто не падтрымлівае, у нас адзін партнэр і саюзьнік – Расея. Ці гэта турбуе Захад? Якая ім розьніца, ці асымілюемся мы, ці будзем пад расейскім капіталам, цалкам растворымся? Што Захад хвалюе лёс нейкага народу?”
Жаданьне Абхазіі ўсталяваць дачыненьні з Захадам рэзка кантрастуе з другой сэпаратысцкай рэспублікай – Паўдзённай Асэтыяй. Тым часам як у Абхазіі многіх хвалюе пагроза цалкам асымілявацца і трапіць пад уладу Расеі, паўдзённыя асэтыны адкрыта гавораць пра такую пэрспэктыву.
Кіраўнік Паўдзённай Асэтыі Эдуард Какойты нядаўна ў інтэрвію агенцтву “Ройтарс” сказаў, што фармальная незалежнасьць яго рэспублікі зьяўляецца толькі часовай фазай перад поўным аб’яднаньнем з Расеяй:
“Мэта майго жыцьця ў палітыцы – дасягнуць аб’яднаньня майго народу. На сёньняшні дзень мы – незалежная прызнаная дзяржава. Мы будзем будаваць сваю дзяржаўнасьць, але яшчэ раз падкрэсьліваю – мы будзем у саюзе з Расеяй. Наступіць той момант (мы не выключаем гэтага), што мы будзем уваходзіць у склад Расеі. Я гэтага не выключаю”.
Заходнія назіральнікі зьвяртаюць увагу, што такая рознасьць падыходаў тлумачыцца сапраўды розным становішчам абодвух сэпаратысцкіх рэгіёнаў. Абхазія за 15 гадоў фактычнай незалежнасьці сфармавала сваю палітычную эліту, мае багатыя прыродныя рэсурсы, найперш цудоўнае марское ўзьбярэжжа і цытрусавыя плянтацыі. Паўдзённая Асэтыя ня мае ні таго, ні другога, а яе палітычная эліта імпартаваная з Расеі.
На сёньня незалежнасьць Абхазіі і Паўдзённай Асэтыі прызнала толькі Расея. На словах прызнаў іх прэзыдэнт Нікарагуа Даніэль Артэга, але парлямэнт краіны пытаньне аб гэтым не разглядаў. У Грузіі цяпер жывуць 300 тысяч этнічных грузін-уцекачоў: 250 тысяч з Абхазіі і 50 тысяч з Паўдзённай Асэтыі.