Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КГБ правярае галоўнага турэмшчыка Магілёўшчыны


У КДБ Магілёўскай вобласьці завялі справу, у якой фігуруе начальнік Упраўлення па Магілёўскай вобласьці Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў палкоўнік Вачаслаў Сядоў.


Паводле зьвестак інтэрнэт-выданьня “Ежедневник” cправа заведзеная паводле артыкулу аб злоўжываньні службовым становішчам. Правяраюцца зьвесткі, паводле якіх міліцыянт злоўжываў службовым становішчам – нібыта падначаленыя рамантавалі ягоную лазьню і упарадкоўвалі зямельны участак у Бялыніцкім раёне. Ці выстаўленае Вачаславу Сядову абвінавачаньне – невядома. У КДБ інфармацыю пра справу турэмнага начальніка не камэнтуюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG