Усе носьбіты сьвінога грыпу маладзейшыя за 30 гадоў.
Агульная колькасьць хворых у Літве — 22 чалавекі, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя краіны.
Паводле стану на 30 ліпеня, у Эўропе зарэгістравана 24 тысяч хворых на вірус A/H1N1. 38 чалавек памерла.
11 чэрвеня Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя абвясьціла пандэмію грыпу A/H1N1.