Пасьля другога адлічэньня з унівэрсытэту Зьміцер праслужыў амаль 18 месяцаў у транспартнай вайсковай частцы ў Жлобіне. Прысягі не прымаў.
У дзень звальненьня радавога Жалезьнічэнку прызначалі ў нарад, а пасьля ротны старшына паведаміў Зьмітру, што нарад адмяняецца. “Гэта табе дэмбельскі падарунак”, — пажартаваў старшына й перадаў загад начальства: праз 15 хвілін быць падрыхтаваным да ад’езду дадому”.
Зьміцер Жалезьнічэнка:
“Першы раз, напэўна, супалі мае інтарэсы й інтарэсы дзяржаўнай машыны. Як я зразумеў з ускосных сьведчаньняў, ускосных крыніц, проста вайсковыя чыноўнікі не хацелі, каб паплечнікі прыяжджалі да мяне на дэмбель на КПП. Ну, адпусьцілі раней — і добра. Іншая справа, што зрабілі гэта так, як звычайна гэта робіцца. За 15 хвілінаў сказалі: зьбірайся — і каб цябе тут не было”.
Пазьней на сайце - інтэрвію са Зьмітром Жалезьнічэнкам.