Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурвіла павіншавала беларусаў сьвету


Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла накіравала свае вітаньні дэлегатам і гасьцям V зьезду беларусаў сьвету, які праходзіць у Менску.

“Дарагія суродзічы! Маю гонар і прыемнасьць вітаць Вас ад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, -- гаворыцца ў звароце. -- Вітаю арганізатараў з удзячнасьцю за вялікую працу, якую яны былі змушаныя зрабіць, каб Зьезд адбыўся. Вітаю таксама ўсіх дэлегатаў на гэтым Зьезьдзе, некаторыя зь якіх прыехалі здалёк – гэта значыць, ня без даволі вялікіх цяжкасьцяў.

Жадаю, каб Зьезд адбыўся паводле вашых спадзяваньняў. Каб прынёс ён адным радасьць пабыць на Бацькаўшчыне, другім – прыемнасьць спаткацца з далёкімі суродзічамі, трэцім – задавальненьне зрэалізаваць задуманыя пляны, зьяднаць усіх беларусаў вакол нашых супольных ідэалаў узаемаразуменьня і салідарнасьці.

Нашая любоў да Бацькаўшчыны, нашая еднасьць, нашая супольная праца на карысьць лепшай будучыні нашага народу – перамогуць усе перашкоды на шляху да зьдзяйсьненьня нашых мараў пра тую ветлую Беларусь, над якой мы просім Уладара Сусьвету паслаць праменьні Свае хвалы. Жыве Беларусь!”, - гаворыцца ў прывітальным слове Івонкі Сурвілы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG