Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці дапаможа Латушка помнікам?


Міністар культуры Павал Латушка гатовы сустрэцца з актывістамі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, каб абмеркаваць сытуацыю з аховай гісторыка-культурнай спадчыны.

Як паведамляе БелаПАН, старшыня грамадзкага аб`яднаньня Антон Астаповіч атрымаў адказ Мінкультуры за подпісам намесьніка міністра Ўладзіміра Грыдзюшкі.

У лісьце сярод іншага адзначаецца: "Для арганізацыі канструктыўнага абмеркаваньня лічым мэтазгодным папярэдне прадставіць у Міністэрства культуры пералік пытаньняў, па якіх будзе весьціся размова, што і дазволіць вызначыць час правядзеньня азначанай сустрэчы".

Антон Астаповіч паведаміў, што 12 чэрвеня ён накіроўваў ліст непасрэдна міністру. У звароце ўтрымлівалася інфармацыя пра парушэньні заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны і просьба пра асабістую сустрэчу.

Той факт, што адказ атрыманы з ўпраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры і за подпісам намесьніка міністра, можа азначаць, што сустрэча можа адбыцца на іншым ўзроўні, мяркуе Астаповіч.

БелаПАН цытуе Антона Астаповіча, які сказаў, што "гэтыя пытаньні мае сэнс абмяркоўваць толькі з удзелам менавіта міністра. Пры гэтай умове грамадзкае аб`яднаньне возьме на сябе падрыхтоўку парадку дня сустрэчы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG