Сёньня на просьбу карэспандэнта “Свабоды” дзяжурны ізалятара на Валадарскага з другой спробы злучыўся з загадчыцай мэдычнага пункту ізалятара Алай Міхедавай, каб праверыць, ці спыніў Мікалай Аўтуховіч галадоўку:
“Ала Мікалаеўна, тут пытаюцца, ці спыніў Аўтуховіч галадоўку. Спыніў? Так, сказала, што ад сёньняшняга дня галадоўка спыненая”.
На маё пытаньне, як пачуваецца вязень, дзяжурны адказаў, што па гэтую інфармацыю трэба штосерады зьвяртацца да лекараў установы.
Адвакат Павал Сапелка паведаміў, што сёньня Аўтуховічу ў сьледчы ізалятар ужо перадалі сокі і садавіну, якія спатрэбяцца яму падчас выхаду з галадоўкі. Гэта выхад зойме шмат дзён, кажа Павал Сапелка:
“Будзе піць сокі, спрабаваць адціскаць сок з садавіны. Гэта недзе першыя 10 дзён. Наступныя 10 дзён, калі ўсё будзе добра, пачне перахадзіць паціху на нейкія кашкі”.
Карэспандэнт: “А хто перадаў сокі?”
“Знайшліся людзі, якія захацелі яму дапамагчы”.
Карэспандэнт: “Ці адпавядаюць умовы ў сьледчым ізалятары выхаду з такой працяглай галадоўкі?”
“Спадзяюся, мэдычны кантроль за ім будзе забясьпечаны. У яго і ў самога ёсьць ужо пэўны досьвед, і найперш ён будзе ісьці за гэтым досьведам. Але я заўважыў, што мэдыкі, якія за ім назіраюць, выяўляюць да яго прафэсійную ўвагу”.
Вось як адвакат Павал Сапелка ахарактарызаваў свайго падабароннага:
“Мне ён падаўся вельмі цікавым чалавекам. Што да яго пазыцыі, дык ён паводзіць сябе як чалавек, да канца ўпэўнены ў тым, што мае рацыю. Я б не назваў гэта фанатызмам. У нас зь ім праходзіць вельмі канструктыўны дыялёг. У нас ёсьць паразуменьне і адносна таго, як будаваць у будучыні абарону”.
Што да справы Мікалая Аўтуховіча, Павал Сапелка па-ранейшаму яе не камэнтуе, спасылаючыся на падпіску пра неразгалошваньне. Адвакат сказаў, што нават цяпер, калі Мікалай Аўтуховіч у вельмі цяжкім стане, сьледчыя могуць вырашыць праводзіць зь ягоным удзелам нейкія сьледчыя дзеяньні. “Закон гэтага не забараняе, але калі Аўтуховіч будзе ня ў стане гэта рабіць паводле здароўя, ён пра гэта заявіць”.
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч галадаваў 91 дзень і за час галадоўкі, паводле ягонага адваката, схуднеў болей як на 35 кіляграмаў.
“Ала Мікалаеўна, тут пытаюцца, ці спыніў Аўтуховіч галадоўку. Спыніў? Так, сказала, што ад сёньняшняга дня галадоўка спыненая”.
На маё пытаньне, як пачуваецца вязень, дзяжурны адказаў, што па гэтую інфармацыю трэба штосерады зьвяртацца да лекараў установы.
Адвакат Павал Сапелка паведаміў, што сёньня Аўтуховічу ў сьледчы ізалятар ужо перадалі сокі і садавіну, якія спатрэбяцца яму падчас выхаду з галадоўкі. Гэта выхад зойме шмат дзён, кажа Павал Сапелка:
Знайшліся людзі, якія захацелі яму дапамагчы
Карэспандэнт: “А хто перадаў сокі?”
“Знайшліся людзі, якія захацелі яму дапамагчы”.
Карэспандэнт: “Ці адпавядаюць умовы ў сьледчым ізалятары выхаду з такой працяглай галадоўкі?”
“Спадзяюся, мэдычны кантроль за ім будзе забясьпечаны. У яго і ў самога ёсьць ужо пэўны досьвед, і найперш ён будзе ісьці за гэтым досьведам. Але я заўважыў, што мэдыкі, якія за ім назіраюць, выяўляюць да яго прафэсійную ўвагу”.
Вось як адвакат Павал Сапелка ахарактарызаваў свайго падабароннага:
Што да яго пазыцыі, дык ён паводзіць сябе як чалавек, да канца ўпэўнены ў тым, што мае рацыю.