Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ У Армэніі за кратамі – дэпутат парлямэнту”


Пра сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі у Армэніі гаворыць дырэктар армянскай службы Радыё Свабода Граір Тамразян.

Тамразян: “Зараз, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, у Армэніі ёсьць палітзьняволеныя. 1-га сакавіка 2008 году паліцыя расстраляла дэманстрантаў, восем мірных жыхароў былі забітыя, два паліцыянты загінулі. Затрыманыя былі тысячы людзей. Большасьць выпусьцілі пасьля допытаў, але за кратамі засталося больш за сто чалавек. Гэтыя людзі сядзелі год бяз суду. Зараз была амністыя, 50 апазыцыянэраў выпушчаныя. Але сямнаццаць зьняволеных засталіся, і армянская апазыцыя лічыць іх палітычнымі вязьнямі.За кратамі застаецца дэпутат парлямэнту Сасун Мікаэлян, яму далі восем гадоў за "нелегальнае захоўваньне зброі".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG