У прэсавай службе пракуратуры Беларусі адмовіліся пацьвердзіць ці абвергнуць зьвесткі пра тое, што расьсьледаваньне справы Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі зноў падоўжанае. Нагадаю, паводле закону менавіта пракурор дае санкцыю на падаўжэньне расьсьледаваньня. У выпадку з Аўтуховічам, Лявонавым і Асіпенкам яно цягнецца ужо амаль 5 месяцаў. Чарговы тэрмін скончыўся 3 ліпеня, але вязьняў ня вызвалілі. Кіраўнік прэсавай службы генэральнай пракуратуры Пётар Кісялёў сказаў “Свабодзе”.
“Зьвяртайцеся да сьледчых, якія вядуць справу. Не даюць тэлефонаў? Нічым не магу дапамагчы”.
У прэсавай службе міністэрства унутраных спраў таксама нічога не паведамілі пра тое, ці працягнутае расьсьледаваньне і як пачуваецца Мікалай Аўтуховіча, які галадуе ўжо 82 дні.
Адвакат Юрыя Лявонава Вадзім Мушынскі мяркуе, што ягонага падабароннага не вызвалілі пасьля 3 ліпеня таму, што расьсьледаваньне справы зноў падоўжанае. Вадзім Мушынскі не выключае, што расьсьледаваньне працягнулі ажно да пачатку верасьня. Адвакат спасылаецца на сьледчага.
“Дакладна не магу ведаць, але, калі апошні раз сустракаўся са сьледчым, той казаў, што будзе пісаць хадайніцтва аб падаўжэньні ажно да верасьня. Маўляў, не здабытыя ўсе доказы, ня зроблены ўсе сьледчыя дзеяньні. Але так гэта ці не, ня ведаю. Мяркую, што, хутчэй за ўсё, так”.
Адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка ня мае афіцыйнага паведамленьня пра працяг сьледзтва, але таксама мяркуе, што гэта адбылося. Як зараз пачуваецца Аўтуховіч, адвакат ня ведае.
У ізалятары, у пакоі для даведак, мне адмовіліся паведаміць нешта пра Мікалая Аўтуховіча. А вось па тэлефоне дзяжурны запэўніў, што Аўтуховіч нікуды з ізалятару не пераведзены і пачуваецца “нармальна”.
“Аўтуховіч? Нармальна пачуваецца. Ці працягвае галадоўку? Ніякай інфармацыі няма”.
Паводле зьвестак ад лекаркі ізалятару, атрыманых на мінулым тыдні, Мікалай Аўтуховіч “працягвае галадоўку, хаця значна схуднеў, яму рэгулярна ставяць кропельніцу, ён п’е чыстую ваду і выходзіць на прагулкі”.

Мікалаю Аўтуховічу
выставілі абвінавачаньне ў падпале дома міліцыянта ў 2005 годзе. Таксама яго падазраюць у захоўваньні зброі. Юрыя Лявонава і Уладзімера Асіпенку падазраюць ў садзейнічаньні Аўтуховічу. Справу вядуць ў сьледчай управе МУС, ад кантактаў з журналістамі сьледчыя адмаўляюцца. Шмат хто ў Беларусі мяркуе, што Аўтуховіча перасьледуюць паводле палітычных прычын.