“Існуюць дзьве Беларусі — дыктатарская і народная. І, мабыць, сёньня з гэтых кантактаў больш выйграе дыктатарская Беларусь. Народ ад гэтых кантактаў нічога не выйграе. А найбольш актыўная частка грамадзтва — палітычная апазыцыя — пакуль ад гэтага страчвае. Бо сёньня ў турме памірае наш таварыш Аўтуховіч, а пад усе кантакты, фанфарныя аднаўленьні статусу ў Радзе Эўропы пра гэта проста забываюцца. Бо амаральная палітыка ня можа прыносіць карысьць для народа.
Учора Фэрэра-Вальднэр, у адрозьненьне ад спадара Саляны, усё ж акцэнтавала ўвагу на правах чалавека, што данесена інфармацыя і Лукашэнку, і Мартынаву. Але пакуль рэжыму хітра ўдаецца імітаваць лібэралізацыю і дэмакратызацыю без рэальных зьменаў у жыцьці простых беларусаў”.