Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская мытня “дабро” на малако не давала


Цэнтральны апарат Фэдэральнай мытнай службы не даваў указаньняў рэгіянальным падразьдзяленьням прапускаць беларускія малочныя прадукты ў Расею.


Такога распараджэньня не было, патлумачылі ў Фэдэральнай мытнай службе Інтэрфаксу.

Рашэньне пра аднаўленьне ўвозу малочных прадуктаў зь Беларусі мае права прыняць толькі «Роспотребнадзор». Увоз пакуль не адноўлены.

Раней было паведамленьне, што смаленская мытня атрымала вуснае распараджэньне прапускаць у Расею беларускую малочную прадукцыю, апроч сухога малака.

Начальнік прэс-службы смаленскай мытні Ўладзімер Сафонаў сказаў , што чакаецца пісьмовае распараджэньне. А пакуль — паводле вуснага распараджэньня — малочны груз зь Беларусі “прапускаем у ранейшым аб'ёме, за выключэньнем сухога малака”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG