Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У панядзелак адновяцца малочныя перамовы


Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка ў эфіры тэлеканалу “Весті” паведаміў, што заўтра адновяцца кансультацыі беларускіх і расейскіх спэцыялістаў у справе паставак беларускага малака.

Сёньня ж беларускі бок прадставіў Расеі агульны сьпіс малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расею. Паводле спадара Анішчанкі, ніякіх паслабленьняў для беларускай малочнай прадукцыі ня будзе, яна вернецца ў расейскія крамы толькі пасьля выкананьня патрабаваньняў Расеі.

“Беларускаму боку трэба пачытаць расейскія законы і ўзяць для сябе за аксіёму , што яны зьяўляюцца законамі, а не фількінымі граматамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG