Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі салідарнасьці супраць высяленьня


Пікет каля Берасьцейскага аблвыканкаму
Пікет каля Берасьцейскага аблвыканкаму
10.30 У той час як міліцыянты затрымліваюць адных удзльнікаў пікету, на іх месца становяцца новыя актывісты. Міліцыянты зноў затрымалі Андруся Шарэнду, а таксама Міхася Ільіна.

Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёна Берасьця затрымалі моладзевых актывістаў, якія бралі ўдзел у пікеце – Юрася Бакура, Натальлю Касьцючык і праваабаронцу Рамана Кісьляка.

Міліцыянты патлумачылі, што ў міліцыі затрыманыя мусяць даць тлумачэньні. А затрыманага раней актывіста Андруся Шарэнду адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Сёньня актывісты “Маладога фронту” і кампаніі “Эўрапейская Беларусь” ладзяць акцыі на знак салідарнасьці з Жанай Абрамавай , якую мясцовыя ўлады намагаюцца выселіць з кватэры разам зь яе сям’ёй. Акцыі будуць адбывацца ў розных месцах Берасьця. Раніцай пікет зладзілі актывісты “Маладога фронту”. Потым эстафэту прымае кампанія “Эўрапейская Беларусь”. Акцыі будуць адбывацца каля ЖЭСу і каля будынку гарвыканкаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG