“Вельмі добры фармат, што адзін дзень. Таму што для тых, хто ў няволі, адзін дзень у турме роўны году на волі. І таму вельмі добра, што выбралі менавіта адзін дзень . Што датычыць зьместу, то зьмест самы розны, і адразу бачна, што сярод палітвязьняў людзі самыя розныя — і вядомыя палітыкі, і проста неабыякавыя людзі, якім душа баліць за Беларусь. У гэтым і вартасьць кнігі, што яна дае спэктар самых розных людзей”.
20 траўня спаўняецца 55 гадоў беларускай службе Радыё Свабода. Да гэтай гадавіны выйшла кніга “Адзін дзень палітвязьня”, 15-я кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”. У гэтай кнізе — гісторыі 41 беларускага палітвязьня ад 1996 па 2008 год. Пра новую кнігу “Свабоды” — старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.