Пра гэта паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус, які ўчора ўвечары ў Вільні сустракаўся са старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і першым намесьнікам старшыні Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам. Літоўскую дэлегацыю на саміце ўзначаліць міністар замежных спраў Вігаўдас Ушацкас. А Эвалдас Ігнатавічус выступіць з дакладам на Форуме грамадзкіх арганізацыяў краінаў-удзельніц “Усходняга партнэрства”, які таксама пройдзе ў Празе.
Апазыцыйныя лідэры выклалі сваё бачаньне праграмы ”Ўсходняе партнэрства” і распавялі пра сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі. Яны падкрэсьлілі, што ў краіне па-ранейшаму застаюцца палітвязьні, а некаторыя станоўчыя зьмены з боку ўладаў носяць выключна касмэтычны характар.