Спадар Ушацкас паінфармаваў пра свой візыт у Менск напрыканцы мінулага году. Ён выказаўся за стварэньне магчымасьці для збліжэньня Беларусі з ЭЗ, што можа быць дасягнута з дапамогай палітыкі Ўсходняга партнэрства. Паводле спадара Ўшацкаса, збліжэньне Беларусі і ЭЗ мела б станоўчы ўплыў на разьвіцьцё адкрытага грамадзтва, павагу да дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі, на вяршэнства закону, а таксама на дзейнасьць суб'ектаў гаспадараньня ЭЗ і Беларусі на прынцыпах свабоднага рынку.
27 студзеня ў Брусэлі адбудзецца палітычны дыялёг міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава з “тройкай” Эўразьвязу. Сяргей Мартынаў сустрэнецца зь міністрамі замежных справаў Чэхіі і Швэцыі, высокапастаўленымі прадстаўнікамі Эўракамісіі і генэральнага сакратарыяту Рады Эўразьвязу.