Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: У Лукашэнкі і Бэрлюсконі блізкія пазыцыі


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер-міністар Італіі Сіыльвіё Бэрлюсконі адзначаюць блізкасьць пазыцый у пытаньнях пераадоленьня ўсясьветнага фінансава-эканамічнага крызісу, заявіў журналістам у аўторак міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.


Паводле Мартынава, падчас сустрэчы А.Лукашэнка і С.Бэрлюсконі абмеркавалі “магчымасьці разьвіцьця гандлёва-эканамічных сувязяў”, перадае Інтэрфакс.

“Цікавасьць Бэрлюсконі да Беларусі настолькі вялікая і непадробная, што кіраўнік італьянскага ўраду і беларускі прэзыдэнт дамовіліся, што бліжэйшым часам можа адбыцца візыт прэм'ер-міністра Італіі ў Менск”, - сказаў С.Мартынаў.

“Да гэтага часу мы папрацуем над тым, каб да гэтага візыту адбылася паездка ў Беларусь сур'ёзнай групы італьянскіх прадпрымальнікаў".

Мартынаў асоба акцэнтаваў увагу на тым, што сустрэча Лукашэнкі з Бэрлюсконі "зацягнулася за поўнач і характарызавалася вельмі адкрытай, добрай атмасфэрай".

Ацэньваючы візыт А.Лукашэнкі ў Ватыкан і Італію, кіраўнік МЗС падкрэсьліў, што ён адчыняе "новае акно магчымасьцяў".

"Мы зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь была неад’емнай часткай Вялікай Эўропы, мы зацікаўленыя ў Эўропе без падзяляльных ліній, Эўропе, якая ня будзе дзяліцца на Захад і Ўсход, а будзе вялікім домам для ўсіх", - адзначыў кіраўнік МЗС Беларусі.

Паводле С.Мартынава, "у Ватыкане адзначаюць унікальнасьць добрых, канструктыўных стасункаў паміж каталіцызмам і праваслаўем у Беларусі". Ён адзначыў, што абодва бакі мяркуюць, што візыт будзе больш чым сур'ёзным стымулам для далейшага руху ў разьвіцьці стасункаў дзяржавы з каталіцкай царквой, стасункаў па падтрыманьні маральных грамадзкіх каштоўнасьцяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG