Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлюсконі можа прыехаць у Беларусь


Сыльвіа Бэрлусконі
Сыльвіа Бэрлусконі

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі абмеркавалі ў Рыме пытаньні разьвіцьця двухбаковых стасункаў, а таксама міжнароднага парадку дня.


Паводле БелТА, сустрэча цягнулася больш за тры гадзіны і мела канструктыўны характар.

Ня выключана, што ўжо ў гэтым годзе Сыльвіё Бэрлюсконі наведае Беларусь з візытам у адказ.

Італьянскі ўрад заклікаў напярэдадні кіраўніка Беларусі “паважаць правы і асноўныя свабоды” беларускіх грамадзянаў. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Італіі Франка Фратыні ў адкрытым лісьце, які быў апублікаваны ў газэце "Corriere della Sera”.

Таксама кіраўнік італьянскага МЗС адзначыў, што візыт А.Лукашэнкі пройдзе пад знакам “агульных намаганьняў па садзеяньні прагрэсіўнаму збліжэньню Беларусі і ЭЗ, і набліжэньню Менска да дэмакратычных стандартаў Эўропы”.

"Такім чынам, заклік, зь якім урад Італіі зьвернецца да прэзыдэнта Лукашэнкі, будзе заклікам, заснаваным на эўрапейскіх прынцыпах абароны прававой дзяржавы, правоў і асноўных свабодаў беларускіх грамадзянаў”, - падкрэсьліў Фратыні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG