Упершыню гэту інфармацыю са спасылкай на міністра замежных спраў Франка Фратыні распаўсюдзіла ў мінулую пятніцу агенцтва Reuters. Кіраўнік МЗС Італіі заявіў журналістам, што Лукашэнка прыбудзе ў Рым і Ватыкан 26 красавіка. Потым роўна тыдзень, да 24 красавіка, італьянскія СМІ ўвогуле маўчалі. Хаця пра падобныя візыты дзяржаўнага ўзроўню прэса звычайна паведамляе за месяц. Цягам гэтага часу мэдыі зьмяшчаюць інфармацыю пра гісторыю, палітыку і культуру краіны, зь якой прыбудзе высокі госьць, пра двухбаковыя міждзяржаўныя сувязі, пра самога госьця, пра праграму сустрэчаў, пра тое, хто пэрсанальна з італьянскіх кіраўнікоў (прэзыдэнт? прэм’ер — міністар?) запрасіў высокага госьця ў Італію.
Выпадак з Лукашэнкам цалкам парушае звыклыя традыцыі. Другое пасьля Reuters паведамленьне пра візыт ў Італію беларускага кіраўніка зьявілася ледзь не за дзень да абвешчанай Фратыні паездкі. У ноч на 25 красавіка на інтэрнэт-сайце выданьня Il Riformista зьявілася наступнае паведамленьне: яшчэ ў чацьвер ў МЗС Італіі абвяргалі інфармацыю пра тое, што нядзельная сустрэча Фратыні з Лукашэнкам стаіць у парадку дня. Аднак у пятніцу, піша Riformista, у МЗС паведамілі, што беларускі кіраўнік усё ж будзе прыняты прэм’ерам-міністрам Сыльвіё Бэрлюсконі.
Тым часам, як удакладняе агенцтва ANSA, сустрэча Лукашэнкі з Фратыні і Бэрлюсконі мае адбыцца ўсё ж не ў нядзелю, а ўвечары ў панядзелак.
Што да магчымай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з папам рымскім у Ватыкане, тут няяснасьці ніколькі ня менш. У пятніцу з раніцы прэсавая служба Ватыкану афіцыйна пацьвердзіла, што аўдыенцыя адбудзецца 27 красавіка а 11-й гадзіне ў Апостальскім палацы. Аднак больш падрабязнай інфармацыі журналісты не атрымалі.У Ватыкане толькі паведамілі, што дакладна ўсё стане вядома толькі пасьля выходных, у панядзелак.
У ноч на суботу выданьне Wall Street Italia зьмясьціла ў інтэрнэце артыкул, першы больш менш падрабязны артыкул пра гэты візыт з выказваньнямі дзяржсакратара Ватыкану арцыбіскупа Тарчызіё Бэртонэ і дырэктара прэсавай службы айца Фэдэрыка Ламбардзі
У артыкуле айцец Фэдэрыка Ламбардзі пацьвердзіў гатоўнасьць папы рымскага прыняць Лукашэнку: “У Ватыкана зь Менскам існуюць нармальныя дыпляматычныя стасункі. Калі прэзыдэнт краіны, зь якой у нас ёсьць дыпляматычныя зносіны, просіць папу прыняць яго, яму не адмовяць. Гэта было б ня ветліва”
Паводле выданьня, падобную сустрэчу трэба разглядаць як сустрэчу двух дзяржаўных кіраўнікоў — “ня больш і ня менш”.
Wall Street Italia цытуе выказваньні Лукашэнкі зь яго пасланьня да парлямэнту і народу Беларусі: маўляў, ягоная магчымая сустрэча з папам рымскім сьведчыць пра тое, што кіраўніцтва каталіцкага касьцёлу найвышэйшым чынам ацэньвае ўсё, што робіцца беларускімі ўладамі для каталікоў“
Аднак, працягвае аўтар артыкулу у Wall Street Italia, Ватыкан ня можа не заўважаць тыя шматлікія праблемы, якія мае каталіцкая царква ў Беларусі.
Паводле дзяржсакратара Тарчызіё Бэртонэ, сытуацыя з каталіцкай царквой ў гэтай краіне застаецца складанай. Арцыбіскуп па-ранейшаму чакае вяртаньня беларускім каталікам канфіскаванай у савецкі час царкоўнай маёмасьці, асабліва храмаў.
Што тычыцца “адмысловай місіі Лукашэнкі ў наладжваньні сустрэчы ў Менску для папы рымcкага Бэнэдыкта XVI і патрыярха Маскоўскага і Расейскага Кірыла, пра якую пішуць расейскія і беларускія СМІ, то ў Сьвятым Пасадзе лічаць, што “дачыненьні Ватыкану з Масквой зьяўляюцца добрымі і ў пасярэдніцтве Лукашэнкі няма ніякай неабходнасьці”, піша выданьне.
Выпадак з Лукашэнкам цалкам парушае звыклыя традыцыі. Другое пасьля Reuters паведамленьне пра візыт ў Італію беларускага кіраўніка зьявілася ледзь не за дзень да абвешчанай Фратыні паездкі. У ноч на 25 красавіка на інтэрнэт-сайце выданьня Il Riformista зьявілася наступнае паведамленьне: яшчэ ў чацьвер ў МЗС Італіі абвяргалі інфармацыю пра тое, што нядзельная сустрэча Фратыні з Лукашэнкам стаіць у парадку дня. Аднак у пятніцу, піша Riformista, у МЗС паведамілі, што беларускі кіраўнік усё ж будзе прыняты прэм’ерам-міністрам Сыльвіё Бэрлюсконі.
Тым часам, як удакладняе агенцтва ANSA, сустрэча Лукашэнкі з Фратыні і Бэрлюсконі мае адбыцца ўсё ж не ў нядзелю, а ўвечары ў панядзелак.
Што да магчымай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з папам рымскім у Ватыкане, тут няяснасьці ніколькі ня менш. У пятніцу з раніцы прэсавая служба Ватыкану афіцыйна пацьвердзіла, што аўдыенцыя адбудзецца 27 красавіка а 11-й гадзіне ў Апостальскім палацы. Аднак больш падрабязнай інфармацыі журналісты не атрымалі.
Калі прэзыдэнт краіны, зь якой у нас ёсьць дыпляматычныя зносіны, просіць папу прыняць яго, яму не адмовяць.