Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чарнобыльскі шлях” – у форме ланцуга


Сябры аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” не пагадзіліся на прапанаваны ўладамі маршрут акцыі. 26 красавіка ўдзельнікі шэсьця зьбяруцца каля Акадэміі навук і ланцугом, адзін за адным, пройдуць па ходніках праспэктам Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа, а адтуль вуліцаю Веры Харужай — да Чарнобыльскай капліцы.

СЛУХАЦЬ:


Сябра аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху”, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч паведаміў, што аргкамітэт прыйшоў да адзінага варыянту правядзеньня акцыі.

“Вырашылі, што ісьці маршрутам, дзе ня будуць бачныя лёзунгі, няма сэнсу. Трэба ісьці там, дзе людзі ўбачаць. Прыдумалі такі фармат: пабудаваць уздоўж дарогі ланцуг, трымаючы плякаты, і такім ланцугом прайсьці па пешаходных дарожках указаным раней маршрутам: па праспэкце Незалежнасьці, вуліцы Веры Харужай і Багдановіча.

Такі фармат ня можа быць ацэнены як нейкія беспарадкі, калі людзі ў патыліцу адзін аднаму ідуць па вуліцах. Яны так і звычайна ходзяць. Толькі будуць адрозьнівацца ад астатніх людзей, якія ходзяць па ходніках, тым, што будуць трымаць плякаты.

Мы думаем, што ўлады павінны з разуменьнем паставіцца да такой формы і ніякіх праблемаў быць тут ня можа”.

Нагадаем: заяўнікі акцыі адразу ж прапаноўвалі менавіта такі маршрут, але каб ісьці калёнай. Яны падалі ў Менгарвыканкам заяву аб тым, што вуліца Сурганава, якую звычайна прапаноўваюць дэманстрантам улады, непрыдатная для маршу з-за рэканструкцыі.

21 красавіка чыноўнікі прапанавалі іншы маршрут: ад Акадэміі навук вуліцай Хмяльніцкага, потым вузкай дарожкай паралельна вуліцы Сурганава, а адтуль да капліцы.

Такі фармат ня можа быць ацэнены як нейкія беспарадкі, калі людзі ў патыліцу адзін аднаму ідуць па вуліцах. Яны так і звычайна ходзяць. Толькі будуць адрозьнівацца ад астатніх людзей, якія ходзяць па ходніках, тым, што будуць трымаць плякаты
Віктар Івашкевіч на прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што арганізатары ня будуць больш сустракацца з прадстаўнікамі гарадзкой міліцыі, бо ня бачаць у гэтым неабходнасьці.

Сёлета “Чарнобыльскі шлях” адбудзецца ў выходныя. Шмат хто зь менчукоў зьедзе на Радаўніцу з гораду. Арганізатары акцыі вырашылі не пераносіць дату правядзеньня на працоўны дзень, палічыўшы, што ўсё роўна прыйдуць тыя людзі, якія палічаць гэта неабходным.

Сябры аргкамітэту правялі перамовы з прадстаўнікамі сэксуальных меншасьцяў. Яны нагадалі, што любы грамадзянін можа ўдзельнічаць у шэсьці, але папярэдзілі, што сьцягі арганізацыі геяў і лесьбіянак на жалобнай акцыі будуць недарэчныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG