Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наша Вясна” судзіцца зь Мін’юстам


У Вярхоўным судзе Беларусі пачынаецца судовы працэс заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі "Наша Вясна" супраць да Міністэрства юстыцыі.


Праваабаронцы патрабуюць адмяніць рашэньне Мін’ста аб адмове ў рэгістрацыі аб`яднаньня.

У якасьці адной з прычын адмовы было названа, што некаторыя з заснавальнікаў раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці за розныя правапарушэньні.

Апрача таго Мін’юст паставіў пад сумнеў факт правядзеньня ўстаноўчага сходу арганізацыі, паколькі памяшканьне офіса Аб`яднанай грамадзянскай партыі, дзе ён праходзіў 18 студзеня, занадта малое.

Валянцін Стэфановіч
Паводле заснавальнікаў “Нашай Вясны”, рашэньне Мін’юста не заснаванае на заканадаўстве. Што да прыцягненьня некаторых заснавальнікаў арганізацыі да адміністрацыйнай адказнасьці, то, як зазначыў адзін з заснавальнікаў Валянцін Стэфановіч, яны прыцягваліся за праваабарончую дзейнасьць.

"Мы лічым гэта палітычным і дыскрымінацыйным ў дачыненьні да нас рашэньнем", — заявіў Валянцін Стэфановіч.

Заснавальнікі просяць Вярхоўны суд адмяніць рашэньне Мін’юста аб адмове ў рэгістрацыі арганізацыі і абавязаць міністэрства зарэгістраваць "Нашу Вясну" ва ўстаноўленым законам парадку.

Праваабарончы цэнтар “Вясна” быў створаны ў красавіку 1996 года падчас масавых акцый пратэсту дэмакратычнай апазыцыі. Праваабаронцы аказвалі дапамогу затрыманым удзельнікам гэтых акцый. Першапачаткова арганізацыя называлася "Вясна-96", аднак у 1999 годзе была зарэгістравана Мін’юстам як ГА "Праваабарончы цэнтр "Вясна".

У кастрычніку 2003 года цэнтар быў ліквідаваны рашэньнем Вярхоўнага суду. Прычынай ліквідацыі стаў удзел членаў арганізацыі ў назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG