Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся зьезд “Нашай Вясны”


Алесь Бяляцкі быў абраны старшынём рады праваабарончага грамадзкага аб'яднаньня "Наша Вясна". Ініцыятары паспрабуюць зарэгістраваць "Нашу Вясну" і арганізаваць міжнародную падтрымку для яе легалізацыі ў Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН, яго кандыдатуру адзінагалосна падтрымалі ўсе 82 удзельнікі зьезду арганізацыі, які адбыўся ў Менску. У склад рады, акрамя Бяляцкага, былі абраныя: Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Тацяна Рявяка і Марына Станкевіч. У бліжэйшы час адбудзецца паседжаньне рады, на якой будзе абраны намесьнік старшыні.

Паводле новаабранага старшыні, зараз ініцыятары аб'яднаньня накіруюць сваю актыўнасьць на рэгістрацыю "Нашай Вясны" ў Міністэрстве юстыцыі і арганізацыю міжнароднай падтрымкі для яе легалізацыі ў Беларусі. Пасьля ліквідацыі праваабарончага цэнтра "Вясна" ў 2003-м годзе за назіраньне за прэзыдэнцкімі выбарамі ў 2001-м, актывісты ўжо двойчы спрабавалі зарэгістраваць яго наноў. Другая адмова пераглядаецца зараз Вярхоўным судом Беларусі. Па словах Бяляцкага, у выпадку трэцяй адмовы, далейшыя спробы рэгістрацыі рабіцца ня будуць. Супрацоўнікі цэнтра будуць тым ня менш працягваць сваю працу, бо дзяржава ня можа ім забараніць займацца праваабарончай дзейнасьцю ў прыватным парадку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG