Калі думаеш, што ты мог бы сказаць на ўвесь сьвет, каб далі такую магчымасьць, шмат чаго, здаецца, мог бы сказаць. А калі такая магчымасьць ёсьць – ня так шмат і прамаўляеш. Гэта як сустрэча людзей – маўчаньне зьяўляецца яе найважнейшым элемэнтам. Але на радыё маўчаць нельга. Таму апошняй сваёй рэплікай на гэтым тыдні я хачу зьвярнуць увагу на некалькі дзіўных для мяне абставін.
Чаму людзі ў Беларусі і ў сьвята такія сур'ёзныя? Гэта пытаньне без адказу, зразумела – але дзіўна бачыць сьвяточныя працэсіі, якія спраўляюцца з сумнымі і паглыбленымі ў нейкія тайныя думкі тварамі. Чаму людзі ў Беларусі мала пяюць? Людзі маюць добры слых і галасы, але – не сьпяваюць. Відаць, для песьні ня толькі голас і слых патрэбныя. Вядома, на сцэне ці ў рэстарацыі – сьпяваюць, але разам сабраўшыся – не. І гэта – дзіўна.
Аднойчы я пачуў меркаваньне простага чалавека: "Зараз людзі занадта сталі аб будучым дні думаць". І сапраўды – гэта дума аб будучым прыносіць страх і размазвае жыцьцё тонкім-тонкім слоем. Такім, што ледзь-ледзь яго смак адчуваецца. І разам з тым прыходзяць сум і няўпэўненасьць, у залежнасьці ад зьнешніх абставінаў.
Але ў гэтыя дні паміж двума Вялікаднямі абедзьве Царквы – Усходняя і Заходняя, вучаць, што па-сутнасьці існуе адзін дзень. Што няма ніякага заўтра – ёсьць толькі дзень сёньняшні, кожны новы дзень. І кожны дзень мае свае імя, і кожны дзень зусім не прыступка ў недасягальную будучыню – гэта і ёсьць сапраўдны дзень, сапраўднае жыцьцё.
Гэтыя дні – кожны са сваім тварам і характарам вучаць самадастатковасьці і паглыбленьню ў значэньне таго жыцьця, якім жывеш сам і якое за цябе ніхто не пражыве. І будучае ня мае нічога вырашальнага для самых-самых важных спраў і праблем.
Бо чалавечае рашэньне, свабода і годнасьць – гэта справы, якія робяцца тут і зараз. Іх немагчыма перанесьці ў будучыню. І гэта яны арганічна зьвязаныя з радасьцю і смакам жыцьця. Годнасьць, як і сьпеў, не залежыць толькі ад нейкіх здольнасьцяў. Яна зьвязана з пачуцьцём жыцьця. І палова тут залежыць ад самога чалавека. І гэтыя дні нагадваюць, што годнасьць можна захаваць нават на саромным крыжы, як яе можна захаваць у беднасьці, нават у рабстве.
Але людзі павінны ствараць для людзей не экстрэмальныя абставіны, а спрыяльныя, бо добрыя інстытуцыі палягчаюць жыцьцё і даюць чалавеку больш годнасьці і радасьці.
Два працэсы надзвычай важныя ў гэтым кантэксьце.
Гэта хрысьціянізацыя Беларусі – бо працэс далёка ня скончыўся у Х стагодзьдзі (што зьяўляецца працай Царквы).
І другі працэс – эўрапеізацыя Беларусі, то бок выхаваньне сябе і будаваньне інстытуцый публічных згодна з прынцыпамі цывілізаванасьці, талерантнасьці, грамадзкасьці, права, крытычнасьці і павагі да чалавека, яго свабоды.
Абодва гэтыя працэсы нельга перанесьці ў будучыню. Яны разьвіваюцца толькі ў сучасным часе. Разьвіваюцца самімі хрысьціянамі і эўрапейцамі. Нельга сказаць – "напалову хрысьціянін", як нельга сказаць – "напалову эўрапеец". Можна гаварыць пра недасканаласьць, можна сказаць – кепскі хрысьціянін, кепскі эўрапеец, калі яны ужо сапраўды кепскія, але гэта ўсё адно – хрысьціяне і эўрапейцы.
Гэтая вясна прынесла добрую навіну аб далучэньні Беларусі да "Ўсходняга партнэрства". Эвэнтуальна, беларусы і Беларусь ня могуць ня думаць пра Эўропу. Але трэба памятаць, што яна ня ёсьць толькі геаграфічны панятак. Эўропа – гэта каштоўнасьць, якая рэалізуецца ў пэўных грамадзтвах, у пэўных геаграфічных межах. А з каштоўнасьцю трэба ўмець ладзіць. І далучэньне да нейкіх праграмаў эўрапейскіх само па сабе не эўрапеізуе Беларусь, бо гэта агульная праца самога народу, скіраваная на годнасьць і ўзаемную падтрымку. Такія рэчы, як Эўропа ці Царква не шукаюцца звонку, бо яны – сутнасьць чалавечых дачыненьняў.
Чаму людзі ў Беларусі мала пяюць? Людзі маюць добры слых і галасы, але – не сьпяваюць. Вядома, на сцэне ці ў рэстарацыі – сьпяваюць, але разам сабраўшыся – не
Аднойчы я пачуў меркаваньне простага чалавека: "Зараз людзі занадта сталі аб будучым дні думаць". І сапраўды – гэта дума аб будучым прыносіць страх і размазвае жыцьцё тонкім-тонкім слоем. Такім, што ледзь-ледзь яго смак адчуваецца. І разам з тым прыходзяць сум і няўпэўненасьць, у залежнасьці ад зьнешніх абставінаў.
Але ў гэтыя дні паміж двума Вялікаднямі абедзьве Царквы – Усходняя і Заходняя, вучаць, што па-сутнасьці існуе адзін дзень. Што няма ніякага заўтра – ёсьць толькі дзень сёньняшні, кожны новы дзень. І кожны дзень мае свае імя, і кожны дзень зусім не прыступка ў недасягальную будучыню – гэта і ёсьць сапраўдны дзень, сапраўднае жыцьцё.
Абедзьве Царквы – Усходняя і Заходняя, вучаць, што па-сутнасьці існуе адзін дзень. Што няма ніякага заўтра – ёсьць толькі дзень сёньняшні, кожны новы дзень