Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Воршы гарэлі машыны


Каля 4-й раніцы жыхары мікрараёну “Чаромушкі” ўбачылі пажар: гарэлі два легкавікі, прыпаркаваныя ўздоўж вуліцы Міру.

Пацярпелых не было, полымя патушылі выратавальнікі, і на месцы здарэньня пачалі працаваць міліцыянты. Яны заўважылі “сьцежку” разьлітага на асфальце паліва, якая вяла да бліжэйшага жылога пяціпавярховіка.

Пакуль асноўная вэрсія сьледзтва — падпал маёмасьці. Хоць у сьвятле падзеяў апошняга часу хто-ніхто з аршанцаў і меркаваў, што здарэньне кваліфікуюць як тэракт і замах на жыцьцё канкрэтных асобаў.

Сьведкам таго, як дзьве абгарэлыя машыны вывозілі з вуліцы Міру на эвакуатары, стаўся аршанскі праваабаронца Алег Граблеўскі. Паводле ягоных назіраньняў, абодва легкавікі былі пашкоджаныя толькі часткова. Таму ён лічыць перабольшанымі зьвесткі, якія пра гэтае здарэньне зьявіліся ў інтэрнэце: ніякіх кавалкаў мэталу і аскепкаў шкла ў радыюсе дзясяткаў мэтраў відаць не было. Вокны ў бліжэйшых дамах таксама засталіся цэлыя, хоць па Воршы ходзяць чуткі, што мясцовыя жыхары чулі надзвычай гучны выбух.

Паводле Алега Граблеўскага, прычынай падпалу мог быць нейкі канфлікт з удзелам гаспадароў машын. Але наўрад ці гэта былі разборкі паміж нейкімі злачыннымі або фінансавымі групоўкамі. Мікрараён “Чаромушкі” ня лічыцца ў Воршы надта прэстыжным, і жывуць там людзі сярэдняга дастатку — пераважна працаўнікі бліжэйшых прадпрыемстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG