Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вандалы раскапалі курапацкія магілы


У мэмарыяльным комплексе Курапаты невядомыя злачынцы раскапалі дзьве магілы. Яны выцягнулі з магілы парэшткі людзей - косткі, чарапы, вопратку , абутак – і пакінулі іх раскіданымі на жвіры. /img/icon-photogallary.gif

Глядзець Курапаты на мапе

Уладзімер Юхо
Першым гэта заўважыў актывіст Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Юхо. Сёньня раніцай на месца злачынства прыбыла карэспандэнтка Радыё Свабода і выклікала супрацоўнікаў міліцыі.

Злачынцы пакінулі сьляды, відаць, што яны сьпяшаліся. На месца здарэньня прыехаў старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Ён выказаў меркаваньне, што гэта былі так званыя “чорныя капальнікі”, якія спадзяваліся знайсьці нейкія каштоўныя рэчы. Спадар Астаповіч прыгадаў, што гітлераўцы перад расстрэлам адбіралі ўсе каштоўныя рэчы і нават вырывалі залатыя каронкі, а супрацоўнікі НКВД, кал везьлі на расстрэл, нічога не казалі і дазвалялі браць з сабой некаторыя каштоўныя рэчы.

На месца злачынства прыехалі кіраўнік РУУС Менскага раёну Віктар Маісееў і яго намесьнік Міхаіл Грыб.








Міліцыянты затрымалі фатографа Дзьмітрыя Брушко




Курапаты – урочышча пад Менскам, дзе ў 1937—1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку - траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі "Мартыралёг Беларусі". У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах. У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.

Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах неаднойчы зьдзяйсьняліся факты вандалізму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG