Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стыхійны страйк у Рэчыцы


Сёньня апоўдні ў Рэчыцы на “Цэнтральным” і “Славянскім” рынках прайшлі стыхійныя сходы прадпрымальнікаў. Нагодай сталі вывешаныя падаткоўцамі новыя стаўкі адзінага падатку на гандаль рознымі таварамі, прынятыя ў мінулым месяцы сэсіяй Гомельскага абласнога савету.

Распавядае лідэр руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алег Шабетнік:

Алег Шабетнік
“На тавары бытавой хіміі, абутак стаўкі адзінага падатку павялічаныя на 50 адсоткаў, на будаўнічыя матэрыялы — больш як на 50 адсоткаў. На гандаль прадуктамі харчаваньня, прамысловымі вырабамі — прыкладна на 20 адсоткаў.

Прадпрымальнікі прыйшлі да высновы, што ў наступны аўторак будзе праведзены аднадзённы страйк. Выклічам мясцовых дэпутатаў абласнога савету, якія прымалі такія стаўкі, каб яны далі справаздачу, патлумачылі сваё рашэньне народу. Для многіх прадпрымальнікаў заўтрашні дзень — гэта сьмерць“.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG