Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДС бароніць Рамашэўскую


Агнэшка Рамашэўская
Агнэшка Рамашэўская

“Інфармацыя пра звальненьне з пасады дырэктаркі тэлеканалу “Белсат” Агнэшкі Рамашэўскай-Гузы стала нечаканасьцю”, - гаворыцца ў заяве Прэзыдыюму Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.


“Дэмакратычная, свабодная, незалежная Беларусь немагчымая без свабоднага доступу кожнага грамадзяніна да аб’ектыўнай інфармацыі, без свабоднага форуму думак пра нашу краіну і навакольны сьвет. Менавіта гэта і забясьпечвае сёньня “Белсат” – адзін зь нямногіх скіраваных на Беларусь інфармацыйных праектаў, які засьведчыў сваю эфэктыўнасьць за кароткі час”, напісана ў заяве.

Аўтары кажуць, што ня ведаюць “сапраўдных прычынаў раптоўнага звальненьня спадарыні Рамашэўскай-Гузы… Але падкрэсьліваем, што спадарыня Рамашэўская-Гузы – не проста службовец на пасадзе, але адданы высокай місіі свабоды слова журналіст і мэнэджэр, за што яна і мае павагу ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG