13 сакавіка а 16-й гадзіне стартуе другі Дзень блогера на нашым сайце. Эксклюзіўныя пасты, тэксты і здымкі, аўтарскія адказы на балючыя пытаньні:
Чытаем, спрачаемся, пашыраем свабоду разам!
- Чаго не ўлічыў беларускі ўрад, вырашыўшы пабудаваць АЭС на месцы Гудагайскага землятрусу 1908 году?
- Якім чынам рэпрэсіі ўзмацнілі Саюз палякаў на Беларусі?
- Адкуль у беларусаў бярэцца расейская нацыянальная сьвядомасьць?
- Чаго быў варты чыгунок бульбы ў 1941-м?
- Навошта кнігі, калі ёсьць ЖЖ?
- Ці варта адраджэнцам лічыць, што ўсё прайграна?
- Наколькі сумяшчальныя свабода і аборты?
- І зусім неверагодная альтэрнатыўная гісторыя Менску — што было б, калі б падзеі ў 1941-м пайшлі ў іншым кірунку?
Чытаем, спрачаемся, пашыраем свабоду разам!