Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбіткі пальцаў можна не здаваць


Актывіст руху “За свабоду” з Мастоў Алесь Зарэмбюк атрымаў пісьмовы адказ ад начальніка мясцовага РАУС падпалкоўніка В.Алесюка наконт прычыны масавага дактыляскапіраваньня жыхароў гораду.

Міліцыянт патлумачыў, што “дадзеная працэдура мае неабавязковы характар і ў выпадку адмовы грамадзянін не дактыляскапіруецца”.

Што тычыцца позвы на здачу адбіткаў пальцаў, то яна афармляецца згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, зазначыў начальнік РАУС. Аднак Алесь Зарэмбюк і яго сябры па руху падкрэсьліваюць: у позьве грамадзянам пагражаюць прымусовым прыводам у выпадку няяўкі, а таксама крымінальнай адказнасьцю пры адмове даваць паказаньні. Тым жа часам нічога не гаворыцца пра тое, што працэдура гэтая — добраахвотная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG