Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ёсьць у Эўропы грошы для Беларусі?


Ці можа Беларусь у цяперашні час разьлічваць на крэдытную падтрымку з боку Эўропы, сувымяральную з той, якую аказвае Беларусі Расея? Сваё меркаваньне выказвае аналітык нашага радыё Яфім Фіштэйн.

Карэспандэнт: Спадар Фіштэйн, Беларусь з 2007 году – году рэзкага росту газавых цэнаў узяла курс на пошук крэдытных рэсурсаў па ўсім сьвеце. Гэтыя пошукі былі небеспасьпяховымі , але якая сытуацыя зараз? Калі ў банкаў і ўрадаў Заходняй Эўропы зараз няма грошай на дапамогу сваім саюзьнікам на ўсходзе кантынэнту, калі гэтыя банкі з жахам думаюць, што ўсходнеўрапейскія даўжнікі ня вернуць крэдыты, то адкуль возьмуцца грошы для “апошняй дыктатуры Эўропы”? А калі ня возьмуцца, то ці не азначае гэта рост залежнасьці Беларусі ад Расеі, зараз фактычна адзінай крыніцы крэдытаў. Там-та можа і дадуць, але могуць запатрабаваць палітычных закладаў.

Фіштэйн: У гэтым няма сумневу, але гэта адносна. Рашэньне даваць крэдыты Беларусі, калі яно будзе прынятае - гэта будзе палітычнае рашэньне, якое будзе мець на мэце ўцягнуць Беларусь у абарот эўрапейскіх фінансаў, але таксама і эўрапейскіх духоўных каштоўнасьцяў і стандартаў цывілізаванага суіснаваньня. У такім выпадку размова ідзе пра параўнальна невялікія сумы. Так, Расея дала Беларусі крэдыт у 2 мільярды даляраў. Хіба гэта шмат, калі ўлічыць, што суседняя Ўкраіна атрымала ад МВФ і Ўсясьветнага банку 16.5 мільярдаў даляраў, Вугоршчына літаральна ў апошнія тыдні набрала крэдытаў прынамсі на 20 мільярдаў даляраў.

Калі Францыя гатовая ратаваць сваю аўтапрамысловасьць сумамі ў 50 мільярдаў эўра, ў гэтай сытуацыі сума ў 2 мільярды, якую дала Расея, лёгка можа быць "пабітая" нейкай прапановай Эўразьвязу. Нічога катастрафічнага ня здарыцца, калі эўрапейцы дадуць 2-3 мільярда даляраў.

Зразумела, ў адрозьненьні ад Расеі яны запатрабуюць не паслухмянасьці, а таго, што Эўропа патрабуе ад ўсіх сваіх саюзьнікаў і партнэраў - прыхільнасьці тым жа каштоўнасьцям: выкананьню правоў чалавека, стварэньню інстытутаў кантролю за ўладай. Іншымі словамі, ад яе не запатрабуюць нічога, што магло б Беларусі неяк пашкодзіць. Калі Беларусь будзе зьвязанай з Эўропай ня толькі крэдытнымі абавязкамі, але і эканамічнай сыстэмай у цэлым, калі для яе адкрыюцца межы - дык яна ад гэтага можа толькі выйграць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG