Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Добрыя мысьлі» пра «Начную чытанку-2»


Сёньня ў Менску у фальварку “Добрыя мысьлі” па вуліцы Магілёўскай, 12 адбылася першая вечарына з нагоды выхаду дыску “Начная чытанка-2”, дзе прадстаўлены літаратурныя творы, што прагучалі ў эфіры “Свабоды” цягам 2007-08 гадоў.

Яшчэ дзьве вечарыны з гэтай нагоды пройдуць у “Добрых мысьлях” 3 і 4 сакавіка. Імпрэза пачалася а 19-ай гадзіне, на ёй знаходзіцца наш карэспандэнт Аляксей Знаткевіч

Знаткевіч: “Цягам мінулага і пазамінулага гадоў у нашым эфіры прагучала 50 аўтараў. Тут былі літаратары розных пакаленьняў, якія чыталі пераважна свае арыгінальныя творы. Але таксама былі і перакладчыкі, якія чыталі свае пераклады на беларускую мову зь іншых літаратур. Напрыклад, Васіль Сёмуха — зь нямецкай, Павал Касьцюкевіч — з іўрыту, з ізраільскай літаратуры. Але большасьць – беларускія паэты і празаікі, якія чыталі свае творы. На першым дыску – таксама 50 аўтараў, што прагучалі на Свабодзе. Такім чынам, утварылася такая анталёгія, у якой агулам 100 аўтараў”.

Карэспандэнт:
“Чым гэты дыск адрозьніваецца ад папярэдняга, які выйшаў у 2007 годзе?”

Знаткевіч: “Па-першае, на новым дыску ёсьць спасылкі на ўсе кнігі сэрыі “Бібліятэка Свабоды”. Той, хто атрымае гэты дыск, зможа праз яго мець доступ да ўсіх кніг, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды”, спампаваць іх. Па-другое, ёсьць спасылка і на першы дыск, выстаўлены на нашым сайце. Цяпер з нашага сайту можна спампаваць альбо цалкам ўсіх 50 аўтараў альбо тых, хто яму падабаецца”.


Уладзімер Арлоў


Павал Касьцюкевіч


Аксана Спрынчан


Адам Шостак


Віталь Рыжкоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG