СЛУХАЦЬ:
“Пазыцыя ЗША — гэта аб’ектыўная рэгістрацыя факту. У гэтым сэнсе амэрыканцы лічыць умеюць. Гэтаму ўменьню лічыць можна было б павучыцца і эўрапейцам, і беларусам. Бо ёсьць пэўная арытмэтыка таго дыялёгу і лібэралізацыі, які зараз адбываецца. І калі ён ідзе з разгромным лікам — 22:1, то гэта не зьяўляецца ўзаемавыгадным дыялёгам. Пра лібэралізацыю можна будзе весьці гаворку тады, калі пазытыўныя прыклады будуць пераважаць над нэгатыўнымі. У гэтым пляне лік пакуль што далёка не на карысьць добрага працэсу дыялёгу. Таму амэрыканская пазыцыя тут цалкам зразумелая, ясная, пасьлядоўная, і дадаць тут, бадай, няма чаго”.