Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюз патрабуе вярнуць ільготы


Актывісты гомельскай рэгіянальнай арганізацыі незалежнага Беларускага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці працягваюць уручаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў подпісы выбарцаў наконт ўнясеньня паправак у сумна вядомы закон пра льготы.

“Ужо 8 дэпутатаў з 17, якія прадстаўляюць Гомельшчыну ў парлямэнце, атрымалі патрабаваньне звыш трохсот выбарцаў аб вяртаньні ільготаў для дзяцей, студэнтаў і пэнсіянэраў на праезд у грамадзкім транспарце. Такія льготы ёсьць у нашых суседзяў ва Ўкраіне й Расеі”, - паведаміў прадстаўнік прафсаюзу РЭП у рэгіёне Віктар Казлоў.

Паводле актывіста, дэпутаты, як правіла, без асаблівых пярэчаньняў бралі патрабаваньні выбарцаў. Толькі былы старшыня гарвыканкаму, а цяпер дэпутат ад Гомельскай-Сяльмашаўскай акругі №32 сустрэў папраўкі ў штыкі: “Бюджэт пусты, а вы лезеце з якімісьці льготамі. Прадпрыемствы тэхнічна не пераўзбройваліся ў апошнія гады, а вам льготы падавай”.

Не ў захапленьні была ад патрабаваньняў наконт паправак і дэпутатка Гомельскай-Савецкай акругі №34 Ларыса Кузьняцова, назваўшы гэта “палітыканствам”. Яна нібыта, як чалавек, была супраць адмены ільготаў, але “з дзяржаўнага пункту гледжаньня адмена ільготаў была апраўданай”.
Іначай адрэагаваў на патрабаваньне ўнесьці папраўкі ў закон аб льготах дэпутат Гомельскай-Навабеліцкай акругі №36 Аляксандар Шчацько, пагадзіўшыся ня толькі разгледзець іх, але й абмеркаваць зь іншымі дэпутатамі”. Ён, дарэчы, лічыць, што праблему аднаўленьня ільготаў на праезд можна вырашыць і на мясцовым узроўні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG