Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан сочыць за справай Зэльцэра


Гілары Клінтан
Гілары Клінтан

Гілары Клінтан прыняла блізка да сэрца справу Зэльцэра. Пра гэта заявіў журналістам у чацьвер у Вашынгтоне прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Робэрт Вуд.


Ён падкрэсьліў, што Дзяржсакратар ЗША пільна адсочвае сытуацыю з асуджаным у Беларусі Эмануілам Зэльцэрам і “жадае ведаць, што мы можам зрабіць, каб дапамагчы 55-гадоваму юрысту, які мае процьму хранічных захворваньняў” .

Напярэдадні амэрыканскі тэлеканал Fox News са спасылкай на іншага адказнага амэрыканскага чыноўніка паведаміў, што з асуджаным у Беларусі амэрыканцам абыходзяцца кепска.

У размове з журналістамі Вуд адзначыў, што Вашынгтон выказаў пратэст супраць кепскага абыходжаньня з Зэльцэрам у турме.

“Пры гэтым”, — сказаў Вуд, — “мы ня кажам пра “лёгкія” выпадкі”. Паводле ягоных слоў, такія высновы часткова зробленыя на падставе размоваў з самім Зэльцэрам.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту даў зразумець, што кепскае абыходжаньне можа мець не адзінкавы характар.

Паводле Вуда, амэрыканская амбасада ў Менску працягвае консульскія паслугі для сп. Зэльцэра (у прыватнасьці, ладзячы рэгулярныя наведваньні яго за кратамі), пратэстуе супраць выпадкаў кепскага абыходжаньня, кантактуе зь яго сям’ёй і адвакатам, спраўджвае, ці можа сп. Зэльцэр атрымліваць неабходнае лекаваньне.

“Мы працягваем заклікаць да вызваленьня, зыходзячы зь меркаваньняў гуманнасьці”, — сказаў Робэрт Вуд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG