Паводле заявы, прычынай кроку стала адмова Вашынгтона павысіць аплату за разьмяшчэньне базы. Непасрэдна перад заявай, Масква паабяцала Бішкеку крэдыт два мільярды даляраў і бязвыплатную дапамогу 150 мільёнаў даляраў.
Пэнтагон заявіў, што вельмі спадзяецца, што зможа працягваць карыстацца базай у Манасе, назваўшы яе надзвычай важнай для паставак войскам ЗША ў Аўганістане.
У сярэдзіне студзеня вярхоўны камандуючы амэрыканскімі войскамі на Блізкім Усходзе і ў Сярэдняй Азіі генэрал Дэйвід Пэтрэўс падчас наведваньня суседняга з Кірзізстанам Казахстану абверг паведамленьні прэсы пра тое, што Кіргізстан зьбіраецца закрыць амэрыканскую авіябазу на сваёй тэрыторыі.
Тады ж Пэтрэўс паведаміў, што база ў Манасе вельмі важная для рэалізацыі плянаў ў справе павелічэньня амэрыканскага кантынгенту ў Аўганістане да 30 тысячаў чалавек.
ЗША адкрылі авіябазу ў Манасе пры канцы 2001 году паводле мандату ААН з мэтай аказваць дапамогу сілам кааліцыі ў Аўганістане. Цяпер там базуецца больш за тысячу вайскоўцаў.