Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША ў Кіргізстане


БІШКЕК. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд абмяркоўвае сёньня ў Бішкеку пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў ваеннай сфэры. Кіраўнік Пэнтагону сустрэнецца з выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Кіргізстану Курманбэкам Бакіевым, міністрам абароны Ісмаілам Ісакавым і кіраўніцай МЗС краіны Розай Атунбаевай. Ад 2001 году ў бішкекскім аэрапорце “Манас” разьмешчаная амэрыканская вайсковая авіябаза, тут знаходзяцца каля 800 вайскоўцаў ЗША. Расейскія сілы хуткага рэагаваньня разьмешчаныя на авіябазе “Кант” у 30 кілямэтрах ад амэрыканскай авіябазы. У сераду Доналд Рамсфэлд правёў у Ісламабадзе перамовы з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам. Яны абмеркавалі пэрспэктывы барацьбы з тэрарызмам і рэгіянальныя праблемы. Раней кіраўнік Пэнтагону наведаў Кабул.
XS
SM
MD
LG