Яшчэ на пачатку 1990-х гадоў Менскі прыборабудаўнічы завод, больш вядомы як аб’яднаньне “Белвар”, займаў цэлы квартал на праспэкце Незалежнасьці. Абутковыя ды іншыя крамы ў былых офісах “Белвару” цяпер сьведчаць пра тое, што завод не ўтрымаў сваіх пазыцыяў ня толькі на галоўным праспэкце Менску, але і ў эканоміцы. Паводле Камітэту дзяржкантролю, завод за 13 апошніх гадоў распрадаў 93 аб’екты нерухомасьці. Дзяржаўныя кантралёры маюць прэтэнзіі да некаторых з гэтых угодаў. Зацікавіліся імі і ў Генэральнай пракуратуры.
Прыкладам, сьледчыя зьвярнулі ўвагу на аўкцыён, на якім заводзкі будынак прадалі за 4 мільёны даляраў. Зьдзівіла тое, што розьніца паміж заяўленым коштам і цаной продажу склала ўсяго паўмільёна даляраў – гэта незвычайна мала для такіх мерапрыемстваў. Праверка ўсіх чатырох удзельнікаў аўкцыёну вывела на падазрэньні: ці не ўступілі яны ў змову? У ліку падазроных і пераможца аўкцыёну, расейская фірма “Маноліюм-працэсінг”, якая належыць мільярдэру Арану Екавяну.
Ці рэальна, што ўдзельнікі аўкцыёнаў, на якіх прадаецца нерухомасьць, могуць дамовіцца і паўплываць на кошт куплі? Эканаміст Яраслаў Раманчук гэта дапускае і тлумачыць карумпаванасьцю беларускіх чыноўнікаў, а таксама кіраўнікоў “Белвару”:
“Яны ж таксама павінны ведаць усё і сачыць за тымі, хто купляе. Калі зацікаўленыя ў выгадным продажы, каб было больш грошай прадпрыемству. А калі думаюць толькі пра свае кішэні, тады і ўзьнікаюць такія непразрыстыя аўкцыёны і розныя схемы”.
Адносна эфэктыўнасьці продажу нерухомасьці “Белвару” існуюць супярэчлівыя зьвесткі. Паводле недзяржаўных мэдыяў, Менскі прыборабудаўнічы завод ледзь сточвае канцы: за апошнія гады зь “Белвару” звольніліся 90% былых кадраў, заробкі там зьніжаюцца. Але кіраўніцтва прадпрыемства гэта абвяргае.
“Працуе завод, ніякіх пытаньняў няма”, – заявіў “Свабодзе” галоўны інжынэр Валеры Іваноў, а па падрабязнасьці накіраваў у юрыдычны аддзел. Юрыстка Яўгенія Бабкова не зьняпраўдзіла, але й не пацьвердзіла зьвестак пра 93 прададзеныя аб’екты нерухомасьці. Паводле Яўгеніі Бабковай, “Белвар” пасьпяхова аднаўляе свае пазыцыі на расейскім рынку, у тым ліку празь вяртаньне гандлёвай маркі “Помощница”:
“У Расеі адна фізычная асоба зарэгістравала на сябе наш брэнд “Помощница”, і мы не маглі там прадавацца. Але пасьля мы прайшлі ўсю працэдуру вяртаньня брэнду і праз суд вярнулі гэтую вядомую ў Расеі гандлёвую марку”.