Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамельчукі пра Джорджа Буша


“Што вы думаеце пра спадчыну амэрыканскага прэзыдэнта Буша”. На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.


Спадар: “Буш распачаў вайну з Іракам. Ніхто ў сьвеце не адсякаў галаву прэзыдэнтам -- я пражыў восемдзесят гадоў і такога ня чуў, каб кіраўнікам галовы адсякалі. А ён – адсякаў. Яго слова! Гэта ж – Амэрыка! Новая адміністрацыя, новы прэзыдэнт Абама, магчыма, схіліцца да Беларусі й пачне з намі сябраваць па-іншаму. А Буш ставіўся да нашага прэзыдэнта й Беларусі ня вельмі станоўча”.

Спадарыня:
“Пасьля яго ў мяне на памяці застанецца тое, што, напрыклад, пытаньні газу й нафты ён вырашаў няправільна, збройным шляхам”.

Спадар:
“Буш для сьвету нічога добрага не зрабіў. Ня ведаю, як ён атрымаў унівэрсытэцкую адукацыю. Чалавек ён абмежаваны. Адзінаццатага верасьня ад выбуху ў Нью-Ёрку выйграла толькі Амэрыка. Пасьля гэтага былі захоплены Ірак і Аўганістан”.

Спадарыня:
“У яго была якаясьці агрэсіўная палітыка. Агрэсарам ён быў, я так лічу. Ня ведаю, як ён стараўся для амэрыканцаў, але ж, відаць, нічога добрага не здабыў, калі войны былі. Гэта ж усё грошы, выдаткі зь бюджэту – Ірак, Аўганістан. Мы ж ня ведаем дакладна, колькі там загінула людзей. Лічу, што Буш быў адным з самых дрэнных прэзыдэнтаў Амэрыкі”.

Спадар: “Пасьля Буша амэрыканцы ды ўвесь сьвет даведаліся, што трэба рабіць з тэрарыстамі й дыктатарамі”.

Спадар: “Мне падаецца, што ён падняў ЗША. Паглядзіце, як курс даляра скокнуў уверх. Прычым, высока скокнуў”.

Спадарыня:
“Што Буш добрага зрабіў для мяне? Нічога абсалютна! Я пра Буша наогул гаварыць ня хачу. Мне ён не падабаецца і як прэзыдэнт, і як чалавек. Мне падабаецца толькі наш прэзыдэнт”.

Спадар:
“Напэўна, амэрыканцы пазьней добра пра яго скажуць. Буш здабыў шмат рэсурсаў для сваёй краіны. Астатнія, магчыма, будуць згадваць пра яго кепска. Ён разьвязаў вайну ў Іраку, Аўганістане. Для Беларусі Буш добрага нічога не зрабіў. Хаця апошнім часам распачаты крокі Эўропы – лічу, што гэта крокі й ЗША – насустрач дыялёгу”.

Спадар: “Пасьля Буша што засталося – толькі дрэнны думкі засталіся. Ён разьвязаў войны, увёў Амэрыку ў крызіс”.

Спадарыня:
“Мяне Амэрыка не датычылася. З “Актам аб дэмакратыі ў Беларусі” канкрэтна не знаёмілася, таму нічога сказаць не магу”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG