Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніна Стужынская: Абама ўжо карысны для Беларусі


Ніна Стужынская
Ніна Стужынская



Што б вы хацелі, каб Абама зрабіў для Беларусі?

Сустаршыня Беларускай жаночай лігі Ніна Стужынская:

“Я б хацела, каб беларусы для сябе нешта зрабілі. Гэтае чаканьне, што нехта прыйдзе і нешта для цябе зробіць, прыводзіць да страты ініцыятывы.

А вось чым Абама ужо карысны для Беларусі — гэта сваім прыкладам. Глядзіце: просты хлопец зрабіў сам сабе, зрабіў выдатную кар’еру палітыка. Ня думаю, што у яго былі нейкія спрыяльныя ўмовы.

Ва ўсім сьвеце трэба нечым ахвяраваць, трэба дзейнічаць, а не ўдаваць зь сябе казанскую сірату, як гэта робіць шмат хто з беларусаў. Яны знаходзяць тысячу прычынаў, каб толькі ня дзейнічаць, не займацца той жа палітыкай, бо гэта патрабуе рызыкі, патрабуе намаганьняў.

Таму я лічу Абаму выдатным прыкладам для беларусаў, нават натхняльным прыкладам. Я абсалютна упэўненая, што ў яго будзе яскравая прамова, што ён будзе яшчэ больш энэргічным, дзейным, актыўным. А што да Беларусі? Мяркую, чалавек, які стане на чале такой вялікай краіны, будзе бараніць дэмакратыю ва ўсім сьвеце, і нават у такім яе кутку як Беларусь“.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG