“Хацеў бы, каб Барак Абама хоць крыху памятаў, што ёсьць такая краіна як Беларусь і што ёсьць тут пэўныя праблемы з дэмакратызацыяй і правамі чалавека. Я разумею, што вельмі шмат увагі Беларусі надаць ён ня здолее, бо ў ЗША цяпер багата праблем і задачаў. Але жадаю, каб ён падтрымліваў тых палітыкаў, якія ў ЗША займаюцца праблемамі дэмакратызацыі Беларусі.
Было б добра, каб Барак Абама здолеў калі-небудзь прыехаць у Беларусь, паўтарыць візыт прэзыдэнта Біла Клінтана, які адбыўся 15 гадоў таму. Жадаю, каб у Беларусі стварыліся такія абставіны, каб мы маглі прыняць тут прэзыдэнта ЗША“

* * *