Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – Дзень абаронцаў свабоды Літвы


13 студзеня Літоўская Рэспубліка адзначае Дзень абаронцаў свабоды. 18 гадоў таму, у студзені 1991 года, пры супраціве аднаўленьню савецкай ўлады ў Літве загінулі 14 чалавек, сотні былі параненыя.


Вайсковай апэрацыяй тады кіраваў генэрал Уладзімер Усхопчык, былы намесьнік міністра абароны Беларусі.

Пасьля прыняцьця парлямэнтам Літвы Дэклярацыі (Акту) пра дзяржаўную незалежнасьць, кіраўніцтва СССР вырашыла ўтрымаць Літву пры дапамозе вайсковай сілы. Уначы з 12 на 13 студзеня 1991 году савецкія вайскоўцы захапілі стратэгічна важныя аб`екты ў Вільні – парлямэнт, тэлевежу, будынкі радыё і тэлевізіі, Дом друку. Тысячы людзей бяззбройнымі выйшлі супраць савецкіх танкаў. Незалежнасьць Літвы была абароненая.

Тагачасныя падзеі атрымалі назву сьпеўнай літоўскай рэвалюцыі. Змагароў за незалежнасьць Літвы ў той час падтрымала і шмат беларусаў, якія рызыкавалі жыцьцём разам зь іншымі ўдзельнікамі абароны літоўскага парлямэнту.

Сёньня ў Літоўскай амбасадзе ў Беларусі а 17-й гадзіне адбудзецца сымбалічны касьцёр ў памяць ахвяраў студзеньскіх падзеяў 1991 года.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG