Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст пад “апазыцыйнымі” парасонамі


Віцебскія актывісткі Алена Залеская і Антаніна Піванос зладзілі ў цэнтры Віцебску пікет, пратэстуючы супраць таго, што ўлады адмаўляюцца рэгістраваць грамадзкую арганізацыю пэнсіянэраў “Наша пакаленьне”.


Акцыю пратэсту дзьве спадарыні адмыслова прымеркавалі да Дня правоў чалавека, які адзначаецца сёньня. Яны лічаць, што дзяржава парушае іхныя правы, адмаўляючы суполцы ў рэгістрацыі.

Алена Залеская і Антаніна Піванос выйшлі на плошчу Свабоды пад бел-чырвона-белымі парасонамі, а спадарыня Залеская надзела яшчэ й бел-чырвона-белы шалік ды трымала ў руках невялікі сьцяжок. Мінакам, якія адразу зьвярталі на іх увагу, жанчыны тлумачылі мэту сваёй акцыі.

Прыкладна праз паўгадзіны да іх пад’ехаў начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага раёну маёр Аляксандар Каліноўскі. Ён загадаў пенсіянэркам пакінуць плошчу пад пагрозай затрыманьня і грашовага штрафу за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі з выкарыстаньнем забароненай сымболікі. Пэнсіянэркам, якіх ужо ня раз судзілі за падобнага кшталту грамадзянскую актыўнасьць, давялося пакінуць плошчу. Але да бліжэйшага аўтобуснага прыпынку яны дэманстратыўна прайшлі пад “апазыцыйнымі” парасонамі.

На фота: Алена Залеская і Антаніна Піванос



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG