Учора мне пашчасьціла назіраць, як айцец Аляксандар Надсан адказвае на пытаньні публікі. Паміж іншага, пра папоў-русіфікатараў, палянізатараў- ксяндзоў ды антыбеларускі рэжым. Публіка хацела аўтарытэтнага пацьверджаньня свайму ўласнаму стаўленьню да гэтых зьяваў, а заадно, сьвядома ці несьвядома,– выпрабаваць айца на цьвёрдасьць пазыцыі.
Можна было жыва ўявіць сабе, як прамоўца ў адказ кляйміць маскоўскі імпэрыялізм, прадажны клір ды ганебных уладароў. Прынамсі, паводле лінейнай лёгікі так і мусіла адбывацца. І публіка разышлася б задаволеная. Але на справе ўсё атрымалася інакш.
Айцец Надсан, чалавек мудры й дасьціпны, пачынаў свае адказы, а ў кантэксьце ягоных словаў чыталася: што б такое сказаць, каб нікога не пакрыўдзіць? І казаў пра тое, што мы самі ня маем права да змусу кагосьці, пра тое, як нас ушанаваў Бог, даўшы нам жыцьцё, і як мы з гэткай самай пашанай павінны ставіцца да іншых, пра тое, што чым бліжэй мы да Бога, тым бліжэй паміжсобку... Словам, нібыта, цалкам прымірэнчыя казаў рэчы. Нікога не крытыкаваў, не кляйміў, ня ганіў. Але кожны ў залі пры тым мацнеў у думцы, што Надсан мае цьвёрдую пазыцыю. Проста дзіва нейкае. Ён нікога не зачапляе, а ты адчуваеш, што ён, таксама як і ты, не прымае ані той русіфікацыі, ані палянізацыі, ані гвалту.
У выніку публіка атрымала ўсё, што хацела, але пры тым разышлася не са сьціснутымі кулакамі ды кленічамі на адрас паскудных праяваў жыцьця, а – прасьветленая.
Спрэчка – ня сварка,
хоць два гэтыя жанры ў наш час лёгка блытаюцца. Атрыбуты сваркі – пераход на асобу, зьнявага ды навешваньне ярлыкоў. Але ўсё гэта ніяк ня ўпісваецца ў законы спрэчкі.
“Ты дурань – сам дурань” – гэта ня спрэчка. Гэта ня спрэчка, калі я кажу “трэба купляць зямлю”, а візаві мне адказвае, што я поўны ідыёт, бо паталягічна ненавіджу тое й тое (адкуль ён гэта ўзяў?), што ў мяне генэтычная (этнічная, расавая) прага нажывы, што я – бальшавік (а ён сам ненавідзіць бальшавікоў) ці нацыяналіст (а яго гідзіць ад “нацыкаў”) ці апазыцыянэр (а яго дасталі “тупыя оппы”)...
Адкуль каму ведаць, хто ёсьць хто. Ён чалавек, такі самы, як і ты, толькі думае інакш. Дык у тым жа й сэнс спрэчкі, каб ты сваім думаньнем пераканаў яго ў слушнасьці свайго погляду або наадварот. У спрэчку ўваходзяць з гатовасьцю зьмяніць уласны пункт гледжаньня – як у шахматы сядаеш гуляць, дапускаючы, што табе можа быць мат. Спрэчка немагчымая без узаемапавагі.
Калі ў інтэрнэце чытаеш камэнтары да ўласных тэкстаў, болей даведваесься пра сябе самога, чым па сутнасьці таго, што выкладзена ў тваім тэксьце.
“gardliwy litwin”
Неяк я памясьціў у сеціве эсэ “Партрэт бацькі”. І -- пасыпаліся ядры “палемістаў”. Першая “загана” (майго эсэ?) – натуральна, тое, што жыву ў Вільні. Але да гэтага я прызвычаіўся і пытаньне пра сваё месца жыхарства не абмяркоўваю, бо не лічу яго важным. Другая – што мой бацька такі й такі, а значыць, я сам – увогуле растакі. Таксама ня адрасна, бо таўруюць кароў, а не людзей. Трэцяя “загана”, чацьвертая, пятая... І ні слова на тэму выказанага ў тэксьце.
Асабліва шчыраваў надта прысутны ў інтэрнэце нехта “gorliwy litwin”, для якога пераход на асобу аўтара – як рэфлекс.
Я ня стаў бы яго згадваць, калі б створаны ім уласны вобраз ня быў такой дакладнай ілюстрацыяй падмены жанраў – спрэчкі і сваркі. Узяўшы сабе за мянушку назву віленскай масонскай лёжы, а за юзэрпік – партрэт генэрала Л.Жалігоўскага, ён быццам сьцьвердзіў сваю прыхільнасьць да ідэалаў “каралеўскага мастацтва” і краёвасьці (а гэтыя ідэалы ў нас часьцяком супадалі, бо вызнаваліся тымі самымі асобамі). Але ніводзін зь вядомых масонаў краю і ніводзін зь вядомых краёўцаў ніколі не апускаўся да сварак, абразаў і ярлыкоў. Наадварот! Сярод аднакаляровых нацыяналістаў краёўцы вылучаліся пашанотным стаўленьнем да ўсіх. І манеры іхныя – зусім не апошняя іх адметнасьць, якая прываблівае да іх нашага сучасьніка. Што да вольных муляраў, дык паводле іхных рэгулаў ім забараняецца ў лёжах ня тое што сварыцца, а нават і спрачацца.
Вобраз сапраўднае ўзаемнае пашаны, створаны краёўцамі, надзвычай датклівы, і зьнішчыць яго лёгка. Хамства ўвогуле лёгка распраўляецца з культурай, калі яго нішто не абмяжоўвае. Калі ўспрымаць матыў таго “litwina” як сьцёб, браваду ці сатыру, насьмешку з абраных ім знакаў, і калі б ён рэалізоўваў гэта ўсё ў межах уласнага livejournal, дык на здароўе. Але, паўтаруся, наш “gorliwy” надта прысутны ў інтэрнэце на чужых сайтах, адзін зь першых завадатараў сварак, ад чаго я параіў бы яму не ганьбаваць знакі, якія, магчыма, камусьці дарагія, і слова “gorliwy” ў сваёй мянушцы памяняць на больш адпаведнае – “gardliwy”.
Прадметам спрэчкі зьяўляецца не асоба візаві, а сутнасьць праблемы. А для таго, каб злавіць гэтую сутнасьць, трэба чуць, услухоўвацца ў аргумэнты й не падмяняць тэму, не загаворваць яе, не зьбівацца з бобу на гарох. Спрэчка губляецца, калі губляецца яе нітка. Мне важна зразумець вас, каб я мог захоўваць канву нашай размовы.
Спрэчка – не агітацыя
Можна сказаць, што мы і ўвязваемся ў яе для таго, каб праверыць слушнасьць уласных уяўленьняў, а калі яны няслушныя, дык прыняць іншы пункт гледжаньня. І такая зьмена, калі яна здараецца, становіцца вяхою на нашым уласным шляху. Гэта значыць, што мы не спыніліся, мы рухаемся, мы прамінаем гэты дарожны знак і ўжо бачым наступны. Чапляючы ярлык на чалавека, вы яго самога разглядаеце як прыдарожны слуп, а не як падарожніка, які, магчыма, яшчэ ня страціў здольнасьці руху.
Пачуцьцё асалоды ад усьведамленьня ўласнае эвалюцыі можна параўнаць хіба што з асалодаю творчасьці. Можа быць, спрэчка – гэта й ёсьць творчасьць?