Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбіткі пальцаў: пачалі зь перадавікоў вытворчасьці


Усе супрацоўнікі бярозаўскага шклозаводу “Нёман” ва ўзросьце ад 18 да 55 гадоў у абавязковым парадку здаюць адбіткі пальцаў.


Намесьнік дырэктара шклозаводу па ідэалягічнай працы Ўладзімер Пагоцкі патлумачыў нашаму радыё, што гэта агульнарэспубліканская акцыя МУС па стварэньні базы дадзеных.

Зь яго слоў, у Гарадзенскай вобласьці першымі адбіткі пальцаў пачалі браць у рабочых прамысловых прадпрыемстваў Лідчыны — паколькі, маўляў, прэм’ер-міністар Беларусі абвясьціў Лідзкі раён найлепшым прамысловым раёнам краіны.

“Вось зь перадавікоў вытворчасьці й пачалася гэтая працэдура”, — дадае Ўладзімер Пагоцкі. Ён таксама зазначыў, што рабочыя здаюць адбіткі пальцаў безь ніякіх праблемаў, ніхто нічым не абураецца.

Пагоцкі: “А які тут страх, нашы ж людзі не злачынцы якія-небудзь. Вось калі б быў нехта злачынцам, то ён бы пачаў брыкацца, патрабаваць правоў чалавека. А так, калі гэта агульнадзяржаўная справа, то чаго баяцца?”

Напачатку адбіткі пальцаў бяруць толькі ў мужчын, але пазьней іх павінны будуць здаць і жанчыны.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG