Неяк мой калега, настаяцель парафіі ў Гайнаўцы, распавёў, што для яго расейскія эпіскапы, гэта – сучасныя “баяры”. Яны жывуць як баяры і як баяры сябе паводзяць. Гаварыў ён пра шмат дрэннага ў РПЦ і ў іншых цэрквах, пра разыходжаньне паміж сваім высокім пакліканьнем і штодзённай практыкай, асабліва сярод вышэйшага духавенства. Аднак ён не зьбіраецца сыходзіць і з польскай Царквы, дзе ёсьць таксама свае грахі, дзе, у прыватнасьці, шанаваньне эпіскапа ўзьведзена да абсурду (дарэчы, і я не выходжу з Царквы, хаця герархія мяне ў ёй ня хоча). Ён гаварыў пра усё гэта з болем, як царкоўны чалавек, а вось шаноўны Сяргей, як быццам, кажа і праўду, але кажа яе як не царкоўны чалавек, як чалавек, які глядзіць на Царкву звонку, а гэта значыць – аднабакова.
Калі б нехта паглядзеў на вітражы гатычных сабораў звонку, з вуліцы, то ўбачыў бы толькі кавалкі цёмнага шкла, спалучаныя пачарнелым волавам. Калі аднак увайсьці у сабор і паглядзець на вітражы з сярэдзіны храму, пад сьвятло, то зьявяцца захапляльныя сюжэты і колеры. Гэтак бывае і ў выпадку Царквы. Калі нехта глядзіць на яе знутры, вачыма веры, тады бачыць у Царкве ня толькі заганы духавенства, але таямніцу збаўленьня – дзеля чаго Хрыстос прыйшоў на гэты сьвет і аддаў за людзей Сваё жыцьцё.
Калі нехта глядзіць на яе знутры, вачыма веры, тады бачыць у Царкве не толькі заганы духавенства, але таямніцу збаўленьня, дзеля чаго Хрыстос прыйшоў на гэты сьвет і аддаў за людзей Сваё жыцьцё.
“Бачачы людзей, Ён умілажаліўся зь іх, бо яны былі зьнясіленыя і пакінутыя, бы авечкі без пастуха. Тады кажа вучням Сваім: жніва многа, ды работнікаў мала,” – чытаем у Эвангельлі. (Мацьв. 9, 36-37) Пасьля гэтага Хрыстос адразу паклікаў 12 сваіх вучняў, устанавіў іх апосталамі і паслаў ў навакольныя вёскі і мястэчкі, каб рабілі тое, што і Ён: абвяшчалі надыход новага Валадарства, “хворых ацаляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэманаў выганяйце: задарам атрымалі, задарам давайце”. (Мацьв. 10, 8)
У гэты дзень Хрыстос вырашыў пакласьці і паклаў пачатак структуры Царквы. У ёй будзе герархія, кіраўніцтва, будуць людзі пакліканыя Ім і пасланыя, каб працягвалі Яго місію. Будуць настаўнікі і будуць вучні. Менавіта таму, што Царква пабудаваная на падмурку апосталаў, пра яе гаворыцца, што яна “адзіная, сьвятая, саборная і апостальская”.
Зашмат забаронаў – замала свабоды
Аднак ў наш час гаворкі пра жніво і работнікаў, пра стада і пастуха, пра кіруючых і кіраваных ня надта папулярнае. Жывем у клімаце дэмакратыі і раўнапраў'я. Калі нехта выконвае кіруючыя функцыі, дык проста мусіць гэта рабіць, пры тым ад нашага імя, бо гэта мы на выбарах даручылі яму гэтую функцыю. Мабыць, таму даволі пашыраная нават сярод вернікаў глыбокая насьцярожанасьць і непавага да царкоўных герархаў: Патрыярхаў, Папы, эпіскапаў і сьвятароў. Маўляў, мы іх не абіралі і ня мусім слухаць. Вельмі часта можна такое сустрэць, асабліва сярод маладых людзей, якія адчуваюць патрэбу ў рэлігіі, не аспрэчваюць яе сэнсу, кажуць, што яны вераць у Бога, але пры гэтым ня хочуць нават чуць пра аўтарытэт герархаў, пра бязгрэшнасьць Папы, пра сьвятарскую ўладу адпускаць грахі, пра забарону пазашлюбнага і дашлюбнага сэксу, кантрацэптываў, разводаў, абортаў альбо пра частае наведваньне храму і ўдзел у абрадах і сакрамэнтах. Гэтую пазыцыю можна выказаць адной фразай “Бог – так, Царква – не”.
Трэба прызнаць, што Царква павінна быць болей дэмакратычнай, што сьвецкія людзі павінны мець большы ўплыў на выбар сьвятароў і на спосаб выкананьня імі пастырскай службы. Праўда, што ў раньнехрысьціянскія часы сьвятароў і дыяканаў абіралі вернікі са сваіх шэрагаў. Гэта былі найбольш набожныя, найбольш адухоўленыя, найбольш здатныя вучыць, але зь ліку вернікаў. Падчас высьвячэньня праваслаўнага духавенства гучыць грэцкае слова “аксіос” ( варты гэтага), але вернікі паўтараюць гэтыя словы аўтаматычна, як частку рытуалу. Яны ня маюць ўпэўненасьці, што сапраўды гэты чалавек “варты сьвятарства”, яны яго не абіралі і цалкам яго ня ведаюць.
Аднак Царква ня ўзьнікла па ініцыятыве зьнізу, ня людзі яе стварылі паводле свайго ўяўленьня і магчымасьцяў дзеля свайго дабра. Калі б так было, Царква не была б патрэбная, хапіла б нейкага навучальнага інстытуту альбо дабрачыннай арганізацыі.
Царква – гэта Хрыстовы інстытут. Яе ўлада не выплывае з чалавечага мандату, але была дадзена зьверху. Вось таму, нават у самай дэмакратычнай форме, якой можна толькі жадаць Царкве, застанецца ў ёй заўсёды апостальская ўлада і служба. Гэта ня мусіць быць толькі ўлада, вяршэнства і дамінацыя, але, хутчэй за ўсё (і вельмі часта так бывае), бескарысьлівая служба, ахвяраваньне свайго жыцьця за статак, як сказаў Хрыстос пра “добрага пастыра”.
Не пляваць у свой калодзеж
Падчас Другой Усясьветнай вайны, калі немцы акупавалі Францыю, і шмат хто пайшоў на калябарацыю з гітлераўцамі, што выклікала сорам з боку патрыётаў і вядомых інтэлектуалаў, пісьменьнік і паэт Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры пісаў з фронту наступнае: “Паколькі я адзін зь іх, не адракуся ад сваіх, каб ня ведама што зрабілі. Ня буду дрэнна гаварыць пра маіх суайчыньнікаў перад чужымі. Калі гэта будзе магчымае, буду выступаць ў іх абарону. Калі акрыюць мяне сорамам, схаваю гэты сорам ў сэрцы і буду маўчаць. Што б я тады пра іх не падумаў, ніколі ня буду сьведчыць супраць іх. Разумны муж ня ходзіць ад дзьвярэй, каб асабіста распавесьці суседзям, што ягоная жонка – блудніца. Гэткім чынам ён ня выратаваў бы свайго гонару. Паколькі ягоная жонка – член сем’і, ён не павінен хваліцца ейным грахом і бядою. Хутчэй вярнуўшыся дадому, толькі ёй выкажа свой гнеў».
Шмат каго адштурхоўваюць ад інстытуцыянальнай Царквы яе заганы, непасьлядоўнасьць тэорыі і паводзінаў, былыя і цяперашнія памылкі сьвятароў, інквізыцыя, паляваньне на вядзьмарак і іншадумцаў, міжканфэсійныя войны, заганнае кіраваньне і самалюбнае выкарыстаньне сродкаў, а таксама самыя розныя скандалы, кшталту пэдафіліі. На жаль, усё гэта праўда. Аднак заўсёды былі і ёсьць сьвятары, які без напаміну звонку ўсё гэта ўсьведамляюць і глыбока перажываюць свае ўласныя чалавечыя недахопы і слабасьці і заганы сваіх саслужыўцаў.
Доўгі сьпіс грахоў духавенства нагадвае аднак той відавочна факт, што і сьвятары абіраюцца зь ліку звычайных людзей, з таго самага недасканалага асяродзьдзя, і яны выстаўленыя на тыя самыя спакусы і слабасьці, што і сьвецкія людзі. Ісус не зьбіраўся засноўваць супольнасьці з анёлаў альбо з самых беззаганных людзей. Сын Божы нарадзіўся на гэты сьвет і як добры цясьляр, якім стаў дзякуючы свайму бацьку Язэпу, пазьбіраў кавалкі найбольш пашкоджаных і скрыўленых сталоў і стварыў зь іх лодку – Царкву, якая ўтрымліваецца на хвалі ўжо трэцяе тысячагодзьдзе.
Адзін з нас
Ёсьць нават пэўны плюс у тым, што ў сьвятароў такія самыя заганы, што і ў астатніх людзей. Дзякуючы гэтай акалічнасьці яны лепей падрыхтаваныя да таго, каб спачуваць іншым, не зьдзіўляцца ніякаму граху і слабасьці, каб быць міласэрнымі і спагадлівымі ў дачыненьні да людзей, а гэта, мабыць, найпрыгажэйшая рыса сьвятара. Магчыма таму Хрыстос ўзвысіў Пятра, які тройчы адрокся ад Яго, каб навучыць яго дараваць «ня сем, але семдзесят па сем разоў».
Я сам безьліч разоў уставаў уначы, бо клікалі да хворага, і не казаў: “Не паеду. Мой працоўны дзень скончыўся”. Было б крыўдна інесправядліва бачыць у сьвятары толькі ягоныя чалавечыя заганы, а забывацца пра тое, што ён прысьвяціў сваё жыцьцё служэньню іншым. Незалежна ад таго, ці сьвятар можа жаніцца, ці мусіць заставацца ў цэлібаце, ад яго больш патрабуецца, чым ад сьвецкага чалавека ў сэнсе паводзінаў, характару і асабістай дасканаласьці. Колькасьць самых розных абмежаваньняў, таго, што сьвятару нельга альбо чаго не выпадае – нагэтулькі вялікая, што ён сапраўды не жыве для сябе. Гэта кругласутачная служба: ад моманту высьвячэньня да самай сьмерці. Калі глядзець на сьвятара толькі з пункту погляду ягоных заганаў, гэта ўсё роўна, што дзіця засяроджвалася б на заганах бацькі і маці, забываючы, колькі яны выявілі любові, дабра і самаахвярнасьці дзеля свайго дзіцяці.
Сьвятар ня толькі такі, якім яго бачаць сьвецкае асяродзьдзе, мэдыі і сацыёлягі. Сьвятарства – гэта таямніца, якую можна зразумець толькі з верай. У Царкве гэта разумеюць нават простыя, але набожныя бабулі. “Жыць сярод гэтага сьвету, – пісаў Жан Батыст Лякордэр, – не жадаючы для сябе яго асалодаў, быць сем’янінам кожнай сям’і, не належачы да ніводнай (у выпадку цэлібатнікаў і манахаў) дзяліць зь іншымі ўсе іхныя пакуты, быць павераным у любы сакрэт, лячыць кожную рану, наведваць штодня людзей, каб заносіць Богу іхнае шанаваньне і просьбы, і затым вяртацца ад Бога да тых жа людзей, несучы ім Божае прабачэньне і Божую надзею, такі чалавек павінен мець сэрца са сталі, калі гаворка ідзе пра любоў. Ён павінен вучыць і прабачаць, суцяшаць і блаславіць, і быць заўжды адданым сваёй службе. Што гэта за жыцьцё? Гэта жыцьцё Хрыстовага сьвятара”.
Выпраўляй сьвет, пачынаючы зь сябе
Як ахрышчаныя людзі, мы павінны з падобнымі пачуцьцямі ставіцца да Царквы. Не асуджаць звонку і не расказваць направа і налева пра сапраўдныя і выдуманыя заганы Царквы, але з болем успрымаць гэты факт, бо таксама зьяўляемся Царквою. Гаворыцца, што Царква поўная плямаў і зморшчынаў. Гэта праўда, але ў гэтым вінаватыя асобныя, канкрэтныя людзі. Царква мела б адну зморшчыну меней, калі б мы зграшылі адным грахом меней. Ня толькі мы павінны мець шмат цярплівасьці да Царквы, але і Царква да нас. Эразм з Ратэрдаму гэтак адказаў Марціну Лютэру, які папракаў яго, чаму гэта той яшчэ застаецца ў Каталіцкай Царкве, хаця яна такая заганная. “Пераношу гэтую Царкву, спадзеючыся, што яна стане лепшай – адкуль яна вымушаная пераносіць мяне, спадзеючыся, што я стану лепшы”.
Як ахрышчаныя людзі, мы павінны з падобнымі пачуцьцямі ставіцца да Царквы. Не асуджаць звонку і не расказваць направа і налева пра сапраўдныя і выдуманыя заганы Царквы, але з болем успрымаць гэты факт, бо таксама зьяўляемся Царквою. Калі ўвойдзем у дом, і калі крытыка можа стаць канструктыўнай і нешта зьмяніць, тады можам выказаць сваю думку Урэшце прыгадаю словы пакутніка Кіпрыяна з Ш стагодзьдзя. “Каму Бог не Айцец, таму Царква – ня Маці”.
Калі нехта глядзіць на яе знутры, вачыма веры, тады бачыць у Царкве не толькі заганы духавенства, але таямніцу збаўленьня, дзеля чаго Хрыстос прыйшоў на гэты сьвет і аддаў за людзей Сваё жыцьцё.
Калі нехта глядзіць на яе знутры, вачыма веры, тады бачыць у Царкве не толькі заганы духавенства, але таямніцу збаўленьня, дзеля чаго Хрыстос прыйшоў на гэты сьвет і аддаў за людзей Сваё жыцьцё.
“Бачачы людзей, Ён умілажаліўся зь іх, бо яны былі зьнясіленыя і пакінутыя, бы авечкі без пастуха. Тады кажа вучням Сваім: жніва многа, ды работнікаў мала,” – чытаем у Эвангельлі. (Мацьв. 9, 36-37) Пасьля гэтага Хрыстос адразу паклікаў 12 сваіх вучняў, устанавіў іх апосталамі і паслаў ў навакольныя вёскі і мястэчкі, каб рабілі тое, што і Ён: абвяшчалі надыход новага Валадарства, “хворых ацаляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэманаў выганяйце: задарам атрымалі, задарам давайце”. (Мацьв. 10, 8)
У гэты дзень Хрыстос вырашыў пакласьці і паклаў пачатак структуры Царквы. У ёй будзе герархія, кіраўніцтва, будуць людзі пакліканыя Ім і пасланыя, каб працягвалі Яго місію. Будуць настаўнікі і будуць вучні. Менавіта таму, што Царква пабудаваная на падмурку апосталаў, пра яе гаворыцца, што яна “адзіная, сьвятая, саборная і апостальская”.
Зашмат забаронаў – замала свабоды
Аднак ў наш час гаворкі пра жніво і работнікаў, пра стада і пастуха, пра кіруючых і кіраваных ня надта папулярнае. Жывем у клімаце дэмакратыі і раўнапраў'я. Калі нехта выконвае кіруючыя функцыі, дык проста мусіць гэта рабіць, пры тым ад нашага імя, бо гэта мы на выбарах даручылі яму гэтую функцыю. Мабыць, таму даволі пашыраная нават сярод вернікаў глыбокая насьцярожанасьць і непавага да царкоўных герархаў: Патрыярхаў, Папы, эпіскапаў і сьвятароў. Маўляў, мы іх не абіралі і ня мусім слухаць. Вельмі часта можна такое сустрэць, асабліва сярод маладых людзей, якія адчуваюць патрэбу ў рэлігіі, не аспрэчваюць яе сэнсу, кажуць, што яны вераць у Бога, але пры гэтым ня хочуць нават чуць пра аўтарытэт герархаў, пра бязгрэшнасьць Папы, пра сьвятарскую ўладу адпускаць грахі, пра забарону пазашлюбнага і дашлюбнага сэксу, кантрацэптываў, разводаў, абортаў альбо пра частае наведваньне храму і ўдзел у абрадах і сакрамэнтах. Гэтую пазыцыю можна выказаць адной фразай “Бог – так, Царква – не”.
Трэба прызнаць, што Царква павінна быць болей дэмакратычнай, што сьвецкія людзі павінны мець большы ўплыў на выбар сьвятароў і на спосаб выкананьня імі пастырскай службы. Праўда, што ў раньнехрысьціянскія часы сьвятароў і дыяканаў абіралі вернікі са сваіх шэрагаў. Гэта былі найбольш набожныя, найбольш адухоўленыя, найбольш здатныя вучыць, але зь ліку вернікаў. Падчас высьвячэньня праваслаўнага духавенства гучыць грэцкае слова “аксіос” ( варты гэтага), але вернікі паўтараюць гэтыя словы аўтаматычна, як частку рытуалу. Яны ня маюць ўпэўненасьці, што сапраўды гэты чалавек “варты сьвятарства”, яны яго не абіралі і цалкам яго ня ведаюць.
Аднак Царква ня ўзьнікла па ініцыятыве зьнізу, ня людзі яе стварылі паводле свайго ўяўленьня і магчымасьцяў дзеля свайго дабра. Калі б так было, Царква не была б патрэбная, хапіла б нейкага навучальнага інстытуту альбо дабрачыннай арганізацыі.
Царква – гэта Хрыстовы інстытут. Яе ўлада не выплывае з чалавечага мандату, але была дадзена зьверху. Вось таму, нават у самай дэмакратычнай форме, якой можна толькі жадаць Царкве, застанецца ў ёй заўсёды апостальская ўлада і служба. Гэта ня мусіць быць толькі ўлада, вяршэнства і дамінацыя, але, хутчэй за ўсё (і вельмі часта так бывае), бескарысьлівая служба, ахвяраваньне свайго жыцьця за статак, як сказаў Хрыстос пра “добрага пастыра”.
Не пляваць у свой калодзеж
Шмат каго адштурхоўваюць ад інстытуцыянальнай Царквы яе заганы, непасьлядоўнасьць тэорыі і паводзінаў, былыя і цяперашнія памылкі сьвятароў, інквізыцыя, паляваньне на вядзьмарак і іншадумцаў, міжканфэсійныя войны, заганнае кіраваньне і самалюбнае выкарыстаньне сродкаў
Шмат каго адштурхоўваюць ад інстытуцыянальнай Царквы яе заганы, непасьлядоўнасьць тэорыі і паводзінаў, былыя і цяперашнія памылкі сьвятароў, інквізыцыя, паляваньне на вядзьмарак і іншадумцаў, міжканфэсійныя войны, заганнае кіраваньне і самалюбнае выкарыстаньне сродкаў, а таксама самыя розныя скандалы, кшталту пэдафіліі. На жаль, усё гэта праўда. Аднак заўсёды былі і ёсьць сьвятары, які без напаміну звонку ўсё гэта ўсьведамляюць і глыбока перажываюць свае ўласныя чалавечыя недахопы і слабасьці і заганы сваіх саслужыўцаў.
Доўгі сьпіс грахоў духавенства нагадвае аднак той відавочна факт, што і сьвятары абіраюцца зь ліку звычайных людзей, з таго самага недасканалага асяродзьдзя, і яны выстаўленыя на тыя самыя спакусы і слабасьці, што і сьвецкія людзі. Ісус не зьбіраўся засноўваць супольнасьці з анёлаў альбо з самых беззаганных людзей. Сын Божы нарадзіўся на гэты сьвет і як добры цясьляр, якім стаў дзякуючы свайму бацьку Язэпу, пазьбіраў кавалкі найбольш пашкоджаных і скрыўленых сталоў і стварыў зь іх лодку – Царкву, якая ўтрымліваецца на хвалі ўжо трэцяе тысячагодзьдзе.
Адзін з нас
Ёсьць нават пэўны плюс у тым, што ў сьвятароў такія самыя заганы, што і ў астатніх людзей. Дзякуючы гэтай акалічнасьці яны лепей падрыхтаваныя да таго, каб спачуваць іншым, не зьдзіўляцца ніякаму граху і слабасьці, каб быць міласэрнымі і спагадлівымі ў дачыненьні да людзей, а гэта, мабыць, найпрыгажэйшая рыса сьвятара. Магчыма таму Хрыстос ўзвысіў Пятра, які тройчы адрокся ад Яго, каб навучыць яго дараваць «ня сем, але семдзесят па сем разоў».
Я сам безьліч разоў уставаў уначы, бо клікалі да хворага, і не казаў: “Не паеду. Мой працоўны дзень скончыўся”. Было б крыўдна і
Я сам безьліч разоў уставаў уначы, бо клікалі да хворага, і не казаў: “Не паеду. Мой працоўны дзень скончыўся”
Сьвятар ня толькі такі, якім яго бачаць сьвецкае асяродзьдзе, мэдыі і сацыёлягі. Сьвятарства – гэта таямніца, якую можна зразумець толькі з верай. У Царкве гэта разумеюць нават простыя, але набожныя бабулі. “Жыць сярод гэтага сьвету, – пісаў Жан Батыст Лякордэр, – не жадаючы для сябе яго асалодаў, быць сем’янінам кожнай сям’і, не належачы да ніводнай (у выпадку цэлібатнікаў і манахаў) дзяліць зь іншымі ўсе іхныя пакуты, быць павераным у любы сакрэт, лячыць кожную рану, наведваць штодня людзей, каб заносіць Богу іхнае шанаваньне і просьбы, і затым вяртацца ад Бога да тых жа людзей, несучы ім Божае прабачэньне і Божую надзею, такі чалавек павінен мець сэрца са сталі, калі гаворка ідзе пра любоў. Ён павінен вучыць і прабачаць, суцяшаць і блаславіць, і быць заўжды адданым сваёй службе. Што гэта за жыцьцё? Гэта жыцьцё Хрыстовага сьвятара”.
Выпраўляй сьвет, пачынаючы зь сябе
Не асуджаць звонку і не расказваць направа і налева пра сапраўдныя і выдуманыя заганы Царквы, але з болем успрымаць гэты факт