Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Бабкова: “Інтанацыя, насамрэч, – візытоўка культуры”


Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – архівіст Вольга Бабкова. Крытыкі называюць яе самым паэтычным гісторыкам сучаснасьці. Вольга нарадзілася ў Менску, закончыла гістфак БДУ. Усё сваё жыцьцё працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Cёньня спадарыня Бабкова расказвае слухачам Свабоды пра свае ўражаньні, зьвязаныя з вандроўкамі па замежных гарадах.

– Так сталася, што апошнім часам шмат падарожнічаю: Варшава, Люблін, Вільня, Варшава і зноў Вільня…

Новыя гарады – колькі б разоў іх не наведываў – кожнага разу паварочваюцца іншым бокам. Таму пакідаюць шмат уражаньняў і новых адкрыцьцяў.

Горад трэба выхадзіць. Адчуць напоўніцу яго прысутнасьць. Супасьці зь ім. Пачаць скарачаць шляхі. Дахадзіць, збочваючы з вуліц…

Ня вельмі люблю наведываць у якасьці турыста музэі. Аддаю перавагу гораду жывому. Які рухаецца. Плыве наўзбоч. Зьвяртае ці не зьвяртае на цябе ўвагу. Мае свой водар. І сваё гучаньне.

З апошнім – асобая гісторыя.

Пажыўшы ў Варшаве, пагасьцяваўшы ў Любліне, прыйшла да нечаканай высновы.

Уся справа – у інтанацыях.

Нашая рознасьць палягае і ў гэтым таксама.

Там прыктычна адсутнічаюць у штодзённасьці інтанацыі раздражненьня.

Там не гавораць голасам, так бы мовіць, спадылба. І ня ўцягваюць цябе ў поле свайго незадавальненьня ды азлобленасьці, ствараючы прастору ў радыюсе, небясьпечным для здароўя.

Па звычцы чакаеш вокрыку – а сустракаеш усьмешку.

Інтанацыя, насамрэч, – візытоўка культуры.

Мы ўсе ведаем прыклад, калі ад аднаго толькі гучаньня голасу вось ужо чатырнаццаць год хочацца ўцячы ў лясы.

Але справа ня ў голасе. Голас – як голас.

Справа – у інтанацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG