Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дж.Мур: “Зьмянілася сьвядомасьць амэрыканскага народу”


Джонатан Мур
Джонатан Мур

Джонатан Мур, камэнтуючы “Свабодзе” вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, выказаў сваю ўпэўненасьць у тым, што зьнешняя і ўнутраная палітыка ЗША істотна ня зьменіцца.


“Не. Зьнешняя палітыка Злучаных Штатаў падзяляецца ў аднолькавай ступені абедзьвюма партыямі, таму ніякіх радыкальных зьменаў не прадбачыцца. Даволі сур’ёзна абмяркоўваліся тэмы Іраку і Аўганістану. У абранага цяпер Барака Абамы іншыя погляды на гэтыя пытаньні, чым у Джоржа Буша.

Але ў такіх фундамэнтальных пытаньнях, якія тычацца Беларусі, абедзьве партыі падзяляюць аднолькавыя меркаваньні і ніякіх істотных зьменаў ня будзе”.

На пытаньне: “Чым абумоўлена такая высокая актыўнасьць выбаршчыкаў?” Джонатан Мур адказаў наступнае:

“За апошнія восем гадоў зьмянілася сьвядомасьць амэрыканскага народа. Гэта было не восем, а сем гадоў таму, калі мы пацярпелі ад жудаснай тэрарыстычнай атакі. Натуральна, мы праявілі нашу цікавасьць да такіх краінаў як Ірак і Афганістан.

Цяпер мы знаходзімся ў вельмі складаным эканамічным становішчы. У нас былі вельмі цікавыя выбары: упершыню кандыдатам у прэзыдэнты стаў афраамэрыканец. Другі раз у нашай гісторыі віцэ-кандыдатам была жанчына. Гэта паўтарэньне гісторыі 50-гадовай даўніны, калі абодва кандыдаты ўпершыню балятуюцца ў Белы дом. Ніводны зь іх ня быў ні прэзыдэнтам, ні віцэ-прэзыдэнтам дагэтуль.

І, увогуле, такія цікавыя рэчы, якія адбываюцца як ува ўсім сьвеце, так і ў нас, у Злучаных Штатах, зрабілі гэтыя выбары такімі цікавымі”.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG